«Дзеці схаваліся ў намёт». У СК расказалі падрабязнасці гібелі жанчыны, якую насмерць прыціснула дрэвам падчас непагадзі
20 чэрвеня 2024 у 1718862960
«Зеркало»
У Зэльвенскім раёне 19 чэрвеня праз падзенне дрэва загінула жанчына, якая прыехала з сям'ёй адпачыць на вадаём, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.
This browser does not support the video element.
43-гадовая жыхарка Ваўкавыскага раёна разам з мужам і дзецьмі 19 чэрвеня прыехала адпачыць на Зэльвенскае вадасховішча. Калі пачаўся шквалісты вецер, уся сям'я паспяшалася сабраць рэчы. Дзеці схаваліся ў намёт, у гэты момант адно з дрэваў абрынулася проста на жанчыну. Ад атрыманых траўмаў яна памерла, муж і дзеці не пацярпелі.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, праводзіцца праверка.