Жудасная аварыя ў Лідскім раёне: легкавіку адарвала дах пасля сутыкнення з аўтамабілем дарожнікаў, кіроўца загінуў
10 верасня 2024 у 1725973920
«Зеркало»
Кіроўца легкавіка загінуў пасля сутыкнення з машынай дарожнікаў у Лідскім раёне, паведамілі ў ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося 10 верасня каля 13.00 на 194-м кіламетры трасы М6 Мінск - Гродна. Папярэдне высветлілі, што 44-гадовы кіроўца Skoda ехаў у напрамку сталіцы. Апярэджваючы вялікагруз паблізу вёскі Шпількі, ён урэзаўся ў машыну прыкрыцця работнікаў дарожных службаў, якія праводзілі абслугоўванне бетонных блокаў на раздзяляльнай паласе.
У выніку ДТЗ кіроўца Skoda ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння. Людзі, якія знаходзіліся ў салоне ГАЗ і ля раздзяляльнай паласы, у аварыі не пацярпелі.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група, прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.
Супрацоўнікі ДАІ арганізавалі ў раёне аварыі бяспечны аб'езд.