Якія сусветныя лідары павіншавалі афіцыйны Мінск з Днём незалежнасці. Гэты спіс наглядна апісвае цяперашнюю знешнюю палітыку Беларусі
3 лiпеня 2023 у 1688387460
«Зеркало»
Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала спіс замежных лідараў, якія павіншавалі палітыка і афіцыйны Мінск з Днём незалежнасці Беларусі. Гэты пералік наглядна паказвае, як цяпер выглядае знешняя палітыка нашай краіны.
У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі ўдакладняюць, што віншаванні з Днём незалежнасці паступаюць ад кіраўнікоў замежных дзяржаваў, міжнародных арганізацый і інтэграцыйных аб'яднанняў, палітычных і грамадскіх дзеячаў.
Сярод іх - кіраўнікі Расіі, Кітая, Азербайджана, Таджыкістана, Узбекістана, Казахстана, Арменіі, Саудаўскай Аравіі, Егіпта, Кыргызстана, Турцыі, Туркменістана, В'етнама, Інданезіі, М'янмы, Зімбабвэ, Венесуэлы, Нікарагуа, Манголіі, Палестыны, Танзаніі, Мальтыйскага Ордэна. Прэс-служба палітыка размясціла віншаванні менавіта ў такім парадку.
«Віншаванні таксама паступілі ад Генеральнага сакратара ААН Антоніу Гутэрыша, Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Дзмітрыя Мезенцава, Генеральнага сакратара СНД Сяргея Лебедзева, Генеральнага сакратара АДКБ Імангалі Тасмагамбетава, генеральнага дырэктара харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ФАО) Цюй Дун'юя», - паведамляе прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, беларусаў з Днём незалежнасці таксама павіншаваў дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен, ён перадаў ад амерыканцаў «самыя цёплыя пажаданні». У сваім віншаванні ён успомніў пра палітвязняў і захапіўся настойлівасцю беларусаў у абароне правоў чалавека і асноўных свабодаў. Аднак прэс-служба Лукашэнкі пра гэтае віншаванне народу Беларусі не згадвае.
Чытайце таксама