Захад адкладваў частку санкцый, чакаючы вызвалення палітвязняў. Дарадца Ціханоўскай распавёў пра спробы дыялогу
2 снежня 2023 у 1701531720
«Зеркало»
У 2021 годзе Захад чакаў ад беларускіх уладаў вызвалення палітвязняў і дзеля гэтага адклаў некаторыя санкцыі. За тры гады да спробаў выбудаваць дыялог з рэжымам Лукашэнкі дэмсілы далучалі Аўстрыю і Швейцарыю, але гэта не дало плёну. Аб гэтым распавёў дарадца беларускай дэмакратычнай лідаркі Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе.
- У 2021 годзе былі адкладзеныя пэўныя санкцыі на істотныя прадпрыемствы лукашэнкаўскага рэжыму з умовай, што пачнецца вызваленне палітвязняў. І мы, і нашыя замежныя партнёры чакалі шэсць месяцаў гэтага вызвалення - многія наіўна спадзяваліся. Што адбылося? Нічога. Нікога не вызвалілі, - заявіў Франак Вячорка.
Гэта не значыць, што трэба скласці рукі і перастаць спрабаваць наладзіць дыялог, лічыць дарадца Святланы Ціханоўскай. Аднак для гэтага давядзецца шукаць новыя каналы, а таксама парушаць сваю перагаворную пазіцыю. «Трэба размаўляць з мовы сілы, трэба прыціснуць Лукашэнку, каб праблема палітвязныў стала ягонай праблемай таксама» - лічыць ён.
Цяпер акрамя санкцыяў застаецца не так шмат моцных перагаворных пазіцыяў, якія маглі б прасунуць вырашэнне пытання вызвалення палітвязняў, ліцыць Вячорка.
- Ёсць меркаванне, што калі б не санкцыі, то рэжым пачаў бы ўжо вызваляць [палітзняволеных]. Но відавочна, што гэта не працуе, і матывацыя Лукашэнкі пра вызваленне ці не вызваленне - не санкцыйная. Прынамсі, калі б гэта была пазіцыя, мы б чулі ўмовы ад рэжыму - яны б маглі гэтыя ўмовы артыкуляваць нашым партнёрам, але гэтых умоў не прагучала.
Па яго словах, дэмсілы спрабуюць наладзіць дыялог з прадстаўнікамі рэжыму Лукашэнкі:
- На кожнай канферэнцыі, на кожнай сустрэчы я асабіста падыходжу да любога лукашэнкаўскага чыноўніка. Ні разу не ўпускаў гэтай магчымасці - лавіў іх па завуголлях, лавіў іх на канферэнцыі, у 2020 годзе мы мелі дзве сустрэчы - відэа-званкі - з дэпытатам [Андрэем] Савіных. На кожнай такой сустрэчы яны адказваюць, што «гэта не палітвязні - гэта тэрарысты, злачынцы, іхняе месца - сядзець у турме, а вы будзеце гарэць у пекле».
Да спробаў выбудаваць дыялог, кажа Вячорка, далучалі міжнародныя арганізацыі (у тым ліку Міжнародны чырвоны крыж) і краіны - Аўстрыю і Швейцарыю. Іх выбіралі, бо яны займаюць адносна нейтральныя пазіцыі і неаднойчы спрабавалі шукаць нейкія кропкі судотыку з Мінскам.
- Але ні ў тым, ні ў другім выпадку гэта не дало плёну, - кажа Франак Вячорка. - Па нашай просьбе былы фінскі міністар замежных спраў неаднаразова пісаў Макею - і пра палітвязняў, і передаваў іншыя нашыя супольныя пазіцыі. Пісаў прэзідэнт парламенцкай асамблеі АБСЕ - і Макею, і іншым. Адказ быў, што яны [палітзняволеныя] - злачынцы і ніякага вызвалення не будзе.
Дарадца Святланы Ціханоўскай дадаў, што «каналаў для камунікацыі хапае». Але «нават калі перамовы адбываюцца, яны любяць цішыню».
- Таму калі гэта не гучыць у публічным дыскурсе ці справаздачах пасля сустрэчаў Святланы Ціханоўскай, гэта не значыць, што спробаў пагаварыць пра гуманітарны спіс, аб вызваленні палітвязняў не было.