Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка падчас разгляду кадравых пытанняў 12 снежня закрануў пытанне заробкаў работнікаў выканкамаў у рэгіёнах. Адзін са спосабаў іх павышэння ён бачыць у аптымізацыі колькасці адпаведных структур пры захаванні наяўнага фонду заработнай платы, паведамляе яго прэс-служба.

Фота: TUT.BY

«Што датычыць заработнай платы, я думаю, вы выдатна ведаеце мае ўстаноўкі», — сказаў Лукашэнка. Ён нагадаў, што ўжо раней быў выпрацаваны варыянт, пры якім магчымае павышэнне заробкаў пры скарачэнні кіраўнічага апарата. Дапусцім, калі скараціць колькасць работнікаў райвыканкама з 70 да 40 чалавек, то вызвалены зарплатны фонд усё роўна застанецца ў распараджэнні кіраўніка раёна.

«А нам можна ў цяперашняй сітуацыі, павысіўшы дысцыпліну выканальніцкую і тэхналагічную, палову мець у райвыканкаме. Я справіўся б з 45-ю. А ўвесь астатні фонд падзяліце так, як вы лічыце патрэбным, сярод тых, хто застаўся. І нешта потым — будзе эканоміка развівацца — з бюджэту дадамо», — заявіў Лукашэнка.

Ён заклікаў паглядзець, колькі рэальна трэба чалавек у тым ці іншым райвыканкаме або гарвыканкаме: «Не трымайце лішнюю колькасць. Фонд зарплаты ў вас як быў на той час, калі я прымаў рашэнне, ён так і застанецца. Ніхто гэтыя грошы не забярэ і не скрадзе. Гэта я вам гарантую. Таму рэалізуйце вось гэтыя рэчы. На два чалавекі скараціцеся — пакідайце фонд зарплаты ў сябе».

Вызваленыя кадры Лукашэнка прапанаваў накіроўваць на іншыя адказныя ўчасткі працы, напрыклад, у сельскую гаспадарку: «Слухайце, у мае часы пайсці з райкама партыі і з райвыканкама дырэктарам саўгаса або старшынёй калгаса неймаверны быў гонар. У чарзе стаялі, — сказаў ён. — Ну, калі яны надзейныя, моцныя ў вас (кадры. — Заўв. рэд.) у райвыканкаме, ну, ідзіце папрацуйце».