1. Сбежал из суда, отобрав пистолет у конвоира, и годами был в бегах. Вспоминаем историю «самого дерзкого преступника Беларуси»
  2. Лукашенко в очередной раз оскорбил Зеленского. Политику «прилетел» колкий ответ из Киева, который поймет едва ли не каждый беларус
  3. «Сотрудница взяла мой телефон, сняла чехол и посмотрела, что под ним». Рассказываем, какая обстановка на границе с соседними странами
  4. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  5. «Адчуць сябе маленькімі лэдзі». Дзіцячыя конкурсы прыгажосці больш небяспечныя, чым дарослыя, — але бацькі па-ранейшаму аддаюць туды дачок
  6. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  7. «Автократы в Москве и Минске будут праздновать кончину». Американские власти исполнили мечту беларусских
  8. «Нужны врачи». Кочановой пожаловались на дефицит медиков
  9. Появилось расследование о еще одной резиденции Лукашенко. Рассказываем интересные факты
  10. Зеленский сменил начальника Генштаба ВСУ
  11. Российские военные блогеры поймали Владимира Путина на очередном вранье. Что в этот раз
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Нацбанк абвясціў што з 1 сакавіка знізіць стаўку рэфінансавання да 11% гадавых. Інфармацыя пра гэта з’явілася на сайце рэгулятара. Да гэтай стаўкі прывязаныя некаторыя банкаўскія крэдыты.

Фота: TUT.BY

Цяпер стаўка складае 11,5%. Апошні раз яе зніжалі 23 студзеня, да гэтага яна складала 12%.

Сярод прычын зніжэння стаўкі рэфінансавання ў сакавіку — падзенне гадавой інфляцыі ў студзені да 12% (за месяц да гэтага яна была на ўзроўні 12,8%), удакладняе рэгулятар.

«Тэмпы прыросту спажывецкіх цэн у апошнія месяцы складваюцца на нізкіх узроўнях. Гэта спрыяе далейшаму запаволенню гадавой інфляцыі, якая, паводле ацэнак, знізіцца да адназначных значэнняў ужо да канца першага квартала 2023 года», — адзначае Нацбанк.

Яшчэ адна прычына зніжэння стаўкі рэфінансавання — далейшы прыток рублёвых укладаў насельніцтва ў студзені, удакладняе рэгулятар. «Разам з тым ашчадны працэс застаецца стрыманым. Адначасова адзначаецца паскораны рост ліквіднага складніка грашовай масы, што можа адбіцца на дынаміцы запаволення інфляцыі, — тлумачыць рэгулятар. — Наступныя рашэнні па стаўцы рэфінансавання Нацыянальны банк будзе прымаць з улікам фактычнай і чаканай дынамікі інфляцыі, а таксама ацэньваючы рызыкі з боку ўнутраных і знешніх умоваў і рэакцыі на іх фінансавых рынкаў».

З 1 сакавіка таксама знізяць стаўку па крэдыце авернайт — з 12,5 да 12% гадавых, а таксама стаўку па дэпазіце авернайт — з 10,5 да 10% гадавых.