Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


/

У Беларусі нарастаюць перакосы ў гандлі: за кастрычнік імпарт яшчэ больш стаў перавышаць экспарт. Гэта вынікае са звестак Белстата.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Замежнагандлёвы абарот Беларусі ў студзені — кастрычніку склаў 71 млрд 605,5 млн даляраў. Так, экспарт вырас на 5,4% да аналагічнага перыяду мінулага года — да 34 млрд 15,4 млн даляраў, а імпарт дадаў за гэты ж часавы адрэзак 7,1% — да амаль 37,6 млрд.

Разбежка — 3 млрд 574,7 млн даляраў на карысць імпарту. За месяц да таго гэтая розніца была на ўзроўні 2 млрд 426,2 млн даляраў на карысць замежных тавараў.

Што кажуць пра праблему чыноўнікі і як Мінск спрабуе ўдарыць па імпарце (але крайнія — людзі)?

Чыноўнікі не першы год змагаюцца з імпартам, але маюць з гэтым цяжкасці. Тым часам Беларусь усё больш збліжаецца з Расіяй па замежным гандлі.

У сярэдзіне жніўня гэтага года ў Мінэканомікі расказалі, чаму ўзніклі цяжкасці ў замежным гандлі: імпарт тавараў апярэджвае экспарт. У гэтым ведамстве лічаць, што «вінаватыя» ў гэтым у тым ліку цэны на нафту і калій. Нагадаем, раней гэта міністэрства папракала ў праблемах у замежным гандлі ў тым ліку насельніцтва — праз павышаны попыт на імпартныя тавары.

На праблему ў замежным гандлі 17 чэрвеня гэтага года звяртаў увагу Аляксандр Лукашэнка: яна яго насцярожвае. У гэты ж дзень прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка патлумачыў, чаму імпарт тавараў перавышае экспарт. На ягоную думку, «нейкай катастрофы няма». «Калі казаць пра прычыны, то яны таксама празаічныя: сусветная цана на нафту вырасла, адпаведна, мы закупляем сырую нафту, таму гэта адыграла на павелічэнне цаны імпарту», — заявіў раней Раман Галоўчанка.

Чытайце таксама