Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Супрацоўніцу EPAM Марыну Леановіч, якая вярнулася ў Беларусь, будуць судзіць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша «Наша Ніва».

Марина Леонович. Фото из соцсетей
Марына Леановіч. Фота з сацсетак

Марыне Леановіч 28 гадоў. Яна скончыла БДУІР і пасля ўніверсітэта працавала ў EPAM фронтэнд-распрацоўшчыцай.

Пасля пачатку поўнамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны дзяўчына пераехала ў Грузію, у Тбілісі.

Пра затрыманне Леановіч стала вядома ў кастрычніку 2023 года. Чаму дзяўчына вырашыла вярнуцца ў Беларусь — невядома.

Марына абвінавачваецца ў фінансаванні «экстрэмісцкай дзейнасці» (часткі 1 і 2 артыкула 361−2 КК) і «ўдзеле ў матэрыяльным забяспечанні дзейнасці па выкарыстанні грамадзян Беларусі для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеных канфліктах» (ч. 2 артыкула 361−3 КК). Звычайна па такіх артыкулах судзяць за данаты, напрыклад, палку Каліноўскага. Дзяўчыне пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі, піша «Наша Ніва».

Справу Марыны ў Мінскім гарадскім судзе 11 кастрычніка пачне разглядаць суддзя Алена Шылько. Раней яна асудзіла на сем гадоў калоніі праваабаронцу Насту Лойка і прызначыла пяць гадоў пазбаўлення волі мастаку Алесю Пушкіну, які памёр у зняволенні.