Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


Украінскі праект «Хачу жыць» апублікаваў фота ўкраінца, які вярнуўся дадому ў выніку абмену палоннымі, што прайшоў 31 траўня. Мы папярэджваем, што гэтыя фатаграфіі могуць шакаваць уражлівых людзей.

Роман Горилык после возвращения из российского плена. Фото: t.me/hochu_zhyt
Раман Гарылык пасля вяртання з расійскага палону. Фота: t.me/hochu_zhyt

«На гэтых страшных фота — украінец Гарылык Раман Васільевіч пасля двух гадоў знаходжання ў расійскім палоне», — расказалі ў праекце.

Там адзначаюць, што Гарылык не браў удзелу ў ваенных дзеяннях, ён займаў пасаду старшага кантралёра па ахове Чарнобыльскай атамнай станцыі. Яго і іншых 168 нацгвардзейцаў, якія ахоўвалі ЧАЭС, расійскія салдаты забралі з сабой падчас адступлення і вывезлі з Украіны праз Беларусь у сакавіку 2022 года.

Роман Горилык после возвращения из российского плена. Фото: t.me/hochu_zhyt
Раман Гарылык пасля вяртання з расійскага палону. Фота: t.me/hochu_zhyt

З таго часу дадому ўдалося вярнуць крыху больш за палову — 89 нацгвардзейцаў дагэтуль знаходзяцца ў расійскім палоне.

Роман Горилык после возвращения из российского плена. Фото: t.me/hochu_zhyt
Раман Гарылык пасля вяртання з расійскага палону. Фота: t.me/hochu_zhyt

«Стан Рамана і іншых украінскіх ваеннапалонных выклікае жах і асацыяцыі з самымі цёмнымі старонкамі гісторыі чалавецтва — нацысцкімі канцэнтрацыйнымі лагерамі смерці. За ўвесь час знаходжання ў расійскім палоне Рамана і іншых 74 ваеннапалонных украінцаў, вернутых праз абмен, ні разу не наведвалі назіральнікі Міжнароднага Камітэта Чырвонага Крыжа. Не пускаць назіральнікаў да ваеннапалонных у парушэнне палажэнняў Жэнеўскіх канвенцый — свядомая і мэтаскіраваная палітыка расійскай улады. Гэта робіцца спецыяльна, каб Міжнародны Чырвоны Крыж не мог зафіксаваць тое, як расійскі бок абыходзіцца з ваеннапалоннымі. Каб схаваць ад усяго свету нечалавечае стаўленне Расіі да ўкраінцаў, літаральна палітыку генацыду ўкраінскага народа», — адзначаюць у праекце.

Абмен палоннымі, у выніку якога Украіна вярнула 75 вайскоўцаў і цывільных, прайшоў 31 траўня. Генпракуратура Украіны паведамляла ў пачатку красавіка, што расследуе 27 крымінальных справаў пра забойства 54 украінскіх ваеннапалонных. Факты жорсткага абыходжання з ваеннапалоннымі, а таксама іх забойства пацвярджала ААН.