Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


/

Дэпутат Меджліса Азербайджана Расім Мусабекаў заявіў, што «расійскі бок мусіць папрасіць прабачэння» за крушэнне самалёта Embraer E190AR авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны, піша «Агентство».

На снимке с беспилотника показаны специалисты по чрезвычайным ситуациям, работающие на месте крушения пассажирского самолета «Азербайджанских авиалиний» недалеко от города Актау, Казахстан, 25 декабря 2024 года. Фото: Reuters
На здымку з беспілотніка паказаныя спецыялісты па надзвычайных сітуацыях, якія працуюць на месцы крушэння пасажырскага самалёта «Азербайджанскіх авіяліній» недалёка ад горада Актау, Казахстан, 25 снежня 2024 года. Фота: Reuters

«Самалёт быў збіты на тэрыторыі Расіі, у небе Грознага. Адмаўляць гэта немагчыма. <…> Тыя, хто гэта здзейсніў, павінныя панесці крымінальную адказнасць, і мусіць быць выплачаная кампенсацыя. Калі гэтага не адбудзецца, то, вядома, адносіны пяройдуць на іншы ўзровень», — заявіў азербайджанскаму выданню Turan Мусабекаў.

Ён таксама адзначыў, што «нехта ў Расіі ажыццяўляе пэўныя дзеянні ў СМІ, каб замесці сляды гэтага».

Мусабекаў таксама нагадаў, што ў 2020 годзе, калі Азербайджан збіў расійскі верталёт над Арменіяй, Баку папрасіў прабачэння і паабяцаў пакараць вінаватых. «Такія цывілізаваныя адносіны. Калі працуе СПА, то аэрапорт мусіць быць закрыты, трэба паведамляць, каб сюды ніхто не прылятаў. Таму вінаватыя мусяць быць прыцягнутыя да адказнасці», — дадаў азербайджанскі дэпутат.

Гэта першая афіцыйная рэакцыя з Баку пасля навіны, што крыніцы Euronews і Reuters ва ўрадзе Азербайджана заявілі, што самалёт пацярпеў крушэнне пасля ўдару расійскай ракетай.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў у сераду развярнуў самалёт, на якім ляцеў у Санкт-Пецярбург на паседжанне Найвышэйшага еўразійскага эканамічнага савета, даведаўшыся пра крушэнне Embraer E190AR. У міжнародным аэрапорце Баку ён правёў нараду па здарэнні, пасля якой заявіў, што «прычыны аварыі нам не вядомыя» і «яшчэ рана пра гэта казаць».

Нагадаем, авіякатастрофа адбылася 25 снежня. Самалёт Embraer 190AR «Азербайджанскіх авіяліній» выконваў рэйс Баку — Грозны. Яго перанакіравалі ў Махачкалу нібыта праз туман, а адтуль лайнер вылецеў у казахстанскі горад Актау з прычыны няштатнай сітуацыі. На борце было 67 чалавек, у тым ліку 16 расіян. З іх сямёра загінулі, агульная колькасць ахвяр — 38.

Выжылыя пасажыры расказалі, што на борце было некалькі выбухаў. Хваставая частка лайнера мела мноства адтулін, іх прычына пакуль не высветленая, але эксперты дапускаюць, што гэта можа быць абстрэл расійскай СПА.