Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  2. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  3. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  4. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  5. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  6. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  7. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  8. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  9. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  10. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


/

У Крамлі бачылі заявы з Баку пра тое, што Расія мусіць папрасіць прабачэння за траплянне сродкаў СПА ў азербайджанскі самалёт, але па-ранейшаму не каментуюць гэтай сітуацыі, пакуль не будзе завершанае расследаванне прычын катастрофы. Пра гэта заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

Фото: Reuters
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

«Безумоўна, бачылі, але яшчэ раз паўтараю, мне няма чаго дадаць да таго, што я ўжо сказаў», — сказаў журналістам Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці бачылі ў Крамлі адпаведную заяву азербайджанскага дэпутата Расіма Мусабекава.

«Ідзе расследаванне гэтага авіяцыйнага інцыдэнту, і да высноваў, якія будуць зробленыя па выніках расследавання, мы не лічым сябе ў праве даваць нейкія ацэнкі і не будзем гэтага рабіць. У нас ёсць нашыя авіяцыйныя ўлады, якія могуць гэта рабіць, і гэтая інфармацыя можа быць толькі ад іх», — падкрэсліў ён.

Нагадаем, дэпутат Меджліса Азербайджана Расім Мусабекаў заявіў, што «расійскі бок мусіць папрасіць прабачэння» за крушэнне самалёта Embraer E190AR авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў з Баку ў Грозны.

Авіякатастрофа адбылася 25 снежня. Самалёт Embraer E190AR «Азербайджанскіх авіяліній» выконваў рэйс Баку — Грозны. Яго перанакіравалі ў Махачкалу нібыта праз туман, а адтуль лайнер вылецеў у казахстанскі горад Актау з прычыны няштатнай сітуацыі. На борце было 67 чалавек, у тым ліку 16 расіян. З іх сямёра загінулі, агульная колькасць ахвяр — 38.

Выжылыя пасажыры расказалі, што на борце было некалькі выбухаў. Хваставая частка лайнера мела мноства адтулін, іх прычына пакуль не высветленая, але эксперты дапускаюць, што гэта можа быць абстрэл расійскай СПА.

Раней Euronews і Reuters са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Азербайджана паведамлялі, што самалёт быў збіты расійскай ракетай. Паводле звестак СМІ, прычынай катастрофы стала расійская ракета класа «зямля — паветра».