Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация с курсом доллара в обменниках начала меняться
  2. В прошлый раз иностранцы массово переселились в Беларусь в 17 веке, а последствия чувствуются до сих пор. Рассказываем
  3. Власти хотят ввести новшества по пассажирским перевозкам
  4. Хитрая тактика или отсутствие техники? Эксперты рассказали, почему российские войска едут в штурмы на мотоциклах
  5. Для владельцев транспорта ввели очередное изменение — подробности
  6. Что будет с теми, кто в 2020-м выходил на протесты, когда закончится срок давности по «народной» 342-й статье? Спросили аналитика
  7. «Боюсь, ночью могут начаться мародерства». Беларусы Испании и Португалии рассказали «Зеркалу», как переживают глобальный блэкаут
  8. Всех, кто в воскресенье ехал из Беларуси в Россию и обратно, проверяли военные. Рассказываем
  9. В Украине опубликовали списки беларусов, воюющих на стороне России. Там больше 700 человек
  10. Путин объявил еще одно перемирие на украинском фронте
  11. Вскоре подорожают некоторые жилищно-коммунальные услуги
Читать по-русски


/

Узятым у палон паўночнакарэйскім салдатам 19 і 25 гадоў. Адзін з іх заявіў, што калі іх адпраўлялі ў Расію, сказалі — вязуць на вучэнні. Пра гэта паведаміла Служба бяспекі Украіны.

Взятые в плен в Курской области северокорейские военные. Фото: телеграм-канал Владимира Зеленского
Узятыя ў палон у Курскай вобласці паўночнакарэйскія вайскоўцы. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

У СБУ расказалі, што паўночнакарэйцы былі ўзятыя ў палон у Курскай вобласці байцамі тактычнай групы Сіл спецаперацый і дэсантнікамі УСУ. Адзін з палонных паранены ў сківіцу, у другога раненне з пераломам галёнкі.

Яны не размаўляюць ні на ўкраінскай, ні на англійскай ці рускай мовах, таму іх дапытваюць праз перакладчыкаў ва ўзаемадзеянні з разведкай Паўднёвай Карэі.

На момант палону адзін з замежнікаў быў без дакументаў, у другога быў ваенны білет расійскага ўзору. Падчас допыту ён заявіў супрацоўнікам СБУ, што дакумент яму выдалі ў Расіі восенню 2024 года. Тады, з ягоных словаў, частка баявых падраздзяленняў Паўночнай Карэі цягам тыдня праходзіла баявое зладжванне з расійскімі падраздзяленнямі.

Взятые в плен в Курской области северокорейские военные. Фото: телеграм-канал Владимира Зеленского
Узятыя ў палон у Курскай вобласці паўночнакарэйскія вайскоўцы. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

Паўночнакарэец таксама расказаў, што нарадзіўся ў 2005 годзе, у войску КНДР служыць з 2021 года стралком. Палонны заявіў, што ў Расію іх везлі нібыта на вучобу, а не на вайну супраць Украіны.

Іншы ваеннапалонны, паводле папярэдніх звестак, 1999 года нараджэння, снайпер-разведчык, у войску служыць з 2016 года.

Взятые в плен в Курской области северокорейские военные. Фото: телеграм-канал Владимира Зеленского
Узятыя ў палон у Курскай вобласці паўночнакарэйскія вайскоўцы. Фота: тэлеграм-канал Уладзіміра Зяленскага

«Цяпер СБУ праводзіць неабходныя следчыя захады для высвятлення ўсіх абставінаў удзелу вайскоўцаў КНДР у вайне РФ супраць Украіны. Следства вядзецца пад працэсуальным кіраўніцтвам Офіса генеральнага пракурора па арт. 437 Крымінальнага кодэкса Украіны (планаванне, падрыхтоўка, развязванне і вядзенне агрэсіўнай вайны)», — дапоўнілі ў СБУ.

Нагадаем, 11 студзеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў апра ўзяцце ў палон двух паўночнакарэйскіх вайскоўцаў. Ён таксама паабяцаў, што неўзабаве журналісты будуць мець магчымасць пагаварыць з імі.