Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  5. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  6. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  13. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
Читать по-русски


У пачатку жніўня ў Лідзе па падазрэнні ў гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару ў дачыненні да падлеткаў затрымалі выкладчыка адной з навучальных установаў горада. Падрабязнасці крымінальнай справы расказалі ў міліцэйскай газеце «На страже».

Один из потерпевших. Скриншот видео "Лида ТВ"
Адзін з пацярпелых. Скрыншот відэа «Ліда ТБ»

У пачатку года аператыўнікі атрымалі інфармацыю, што настаўнік працы адной з установаў адукацыі разбэшчваў школьнікаў. Падазраваны раней не меў праблем з законам, шмат гадоў працаваў у навучальнай установе і нічым асаблівым не вылучаўся. Наўрад ці нават яго найблжэйшыя сябры ці калегі маглі западозрыць нядобрае. Характэрна, што міліцыянты, якія ў свой час вучыліся ў гэтай школе, таксама не маглі ўспомніуь дзіўных паводзін настаўніка.

Падчас расследавання аператыўнікі знайшлі і апыталі хлопцаў, якія ў апошнія 15 гадоў маглі цярпець ад гвалту — менавіта столькі часу ва ўстанове адукацыі працаваў настаўнік. Давялося гутарыць не толькі з навучэнцамі, але і з выпускнікамі, якія раз’ехаліся па ўсёй краіне.

Падчас размовы з 22-гадовым хлопцам яны ў нейкі момант западозрылі: той нешта хавае. Праваахоўнікам удалося растлумачыць маладому чалавеку, што яго прызнанне не толькі паспрыяе пакаранню зламысніка, але і ўратуе ад бяды іншых дзяцей.

Аказалася, ахвярай сэксуальнага гвалту з боку настаўніка лідчанін стаў у 13 гадоў. Злачынец дзейнічаў з асаблівай асцярожнасцю, доўгі час спрабуючы заваяваць давер вучня. Мужчына расказваў смешныя гісторыі, жартаваў, цікавіўся асабістым жыццём, даваў парады. Трапіўшы пад уплыў педагога і аказаўшыся пацярпелым ад гвалту, хлопчык баяўся прызнацца ў тым, што здарылася: а раптам дарослыя не павераць.

Ды і закранаць такую тэму яму было сорамна. Таму пасля юнак стараўся пазбягаць камунікацыі з падазраваным, у тым ліку не з’яўляўся да яго на ўрокі. Аднак зламыснік хоць і рэдка, але знаходзіў спосабы застацца з ім сам-насам.

Псіхалагічная траўма адбілася на дарослым жыцці хлопца. Ён адчуваў дыскамфорт у камунікацыі з мужчынамі, нават з аднагодкамі. Напрыклад, падчас службы ў арміі панікаваў, калі даводзілася ісці з іншымі хлопцамі ў лазню.

Міліцыянтам удалося вылічыць яшчэ трох маладых людзей з аналагічнымі гісторыямі. З іх аповедаў вынікала, што злачынец старанна выбіраў ахвяру і прадумваў свае дзеянні. Яго вабілі падлеткі 14−17 гадоў. Ён прыглядаўся да хлопчыкаў з праблемных сем’яў, дзе дарослым няма справы да сваіх дзяцей. Спрабуючы вывесці аб’ект увагі на шчырую размову, даведваўся пра захапленні, узаемаадносіны з блізкімі. Толькі пераканаўшыся ў няздольнасці дзіцяці да супраціву, пачынаў правяраць яго рэакцыю на праявы «цікавасці».

Напрыклад, мог пакласці руку на плячо або нібы жартам ускубнуць. Адсутнасць пратэсту ўспрымаў як знак — можна працягваць. Акты гвалту мужчына здзяйсняў проста ў школе пасля ўрокаў. Прасіў ахвяру застацца ў класе, а потым замыкаў дзверы і загадваў закладніку моўчкі выконваць указанні.

У якасці «падзякі» зламыснік абяцаў добрыя адзнакі ў журнале. Пасля пакідаў непаўналетняга ў спакоі, каб той астыў і змірыўся з тым, што адбылося. Як толькі падлетак прыходзіў у сябе, падазраваны зноў рыхтаваўся да «сустрэчы».

Кожны з пацярпелых імкнуўся назаўжды пакінуць сцены школы і прыкладаў усе намаганні, каб пасля дзявятага класа паступіць у сярэднюю спецыяльную навучальную ўстанову.

Нават дасведчаныя супрацоўнікі міліцыі былі здзіўленыя тым, як прадумана дзейнічаў зламыснік, каб пазбегнуць пакарання.

— Затрымлівалі фігуранта сумесна з калегамі з УУС, — расказаў адзін з аператыўнікаў, якія ўдзельнічалі ў затрыманні. — Ён паводзіў сябе спакойна, магчыма, таму, што заўсёды старанна і аператыўна выдаляў з памяці тэлефона ўсю інфармацыю, якая магла сведчыць пра яго вычварэнскіх схільнасцях.

Пра ўчынкі абранніка не падазравала ў тым ліку і жанчына, якая жыла з ім многія гады. Першапачаткова гвалтаўнік не прызнаваў віну, але ў выніку пад цяжарам доказаў пра ўсё адкрыта расказаў. Распачатая крымінальная справа, фігуранту пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.