Шквал і залева зноў абясточылі частку Беларусі. На раніцу без электрычнасці заставалася больш за паўтары сотні населеных пунктаў
Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
Читать по-русски


Сотні населеных пунктаў заставаліся без электрычнасці за мінулыя суткі праз шквалісты вецер і залевы, паведамілі ў Мінэнерга. Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Гомельскай абласцях.

Ликвидация последствий непогоды, июль 2024 года. Фото: Минэнерго
Ліквідацыя наступстваў непагадзі, ліпень 2024 года. Фота: Мінэнерга

«За мінулыя суткі электразабяспечанне парушалася ў 566 населеных пунктах краіны. Былі абясточаныя 1874 трансфарматарныя падстанцыі, 38 фермаў», — паведамілі ў Мінэнерга.

Адключэнні зафіксаваныя пераважна ў Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай, Гомельскай абласцях. Больш за ўсё ад непагадзі пацярпелі Гомельскі, Пастаўскі, Мінскі, Гродзенскі, Іўеўскі, Мядзельскі, Полацкі раёны, паведамілі энергетыкі.

Моцныя дажджы і шквалісты вецер, парывы якога дасягалі 25−27 м/с, прывялі да падзення дрэваў і галін на лініі электраперадачы, іх абрыву, пашкоджання апораў.Станам на 7.00 панядзелка, 29 ліпеня, аднаўленчыя работы працягваліся ў 165 населеных пунктах. Паводле звестак МНС, толькі на Міншчыне 28 ліпеня зафіксавалі 18 выпадкаў падзення дрэваў у сямі раёнах.

0:00/ 0:46
В ЭФИРЕКачествоАвто 1  СкоростьОбычная  

Сёння, 29 ліпеня, у многіх раёнах прагназуецца моцны заходні і паўночна-заходні вецер парывамі 15−22 м/с, месцамі — да 25−27 м/с. Днём па большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы.