Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


Кампанія маладых людзей з Асіповічаў вырашыла адпачыць у Гродне. Самы ініцыятыўны хлопец сабраў ва ўсіх грошы, нібыта зарэзерваваў катэдж і ўнёс іншыя перадаплаты. Потым ён захварэў, а ўсе грошы прысвоіў. Чым скончылася гісторыя, расказалі «Мінск-Навіны» са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта Аляксандра Сухадольскага.

Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Unsplash / Kelsey Chance

Кампанія маладых асіпаўчан збіралася адзначыць дзень нараджэння сяброўкі. Свята аднагалосна вырашылі арганізаваць у Гродне, бо менавіта там год таму яны прабавілі незабыўныя дні. Будучая імянінніца стварыла чат у мэсэнджары, дзе хлопцы і дзяўчаты амаль месяц абмяркоўвалі паездку. Сябры планавалі арандаваць катэдж на кароткі тэрмін.

За некалькі дзён да паездкі ў агульным чаце з’явіўся 22-гадовы малады чалавек, які быў знаёмы большасці. Хлопец падключыўся да абмеркавання і падахвоціўся дапамагчы з арганізацыяй. Ён зарэзерваваў катэдж і сказаў, што нібыта ўнёс за яго перадаплату. У сваю чаргу, практычна ўсе маладыя людзі перавялі яму грошы на картку, астатнія аддалі наяўныя. Незадоўга да выезду самаадчуванне хлопца пагоршылася. Пра гэта ён адразу ж паведаміў імянінніцы і аднаму з сяброў, з якім камунікаваў больш за ўсіх.

Кампанія ўсё ж паехала ў Гродна. Аднак пазней высветлілася, што катэджа ніхто не рэзерваваў і перадаплаты не ўносіў. Хлопцы і дзяўчаты зразумелі — прыяцель захварэў напярэдадні паездкі невыпадкова. Калі яны пачалі яму тэлефанаваць і пытаць, як магло адбыцца такое непаразуменне, хлопец паспрабаваў растлумачыць, што пераблытаў даты. Але пазней ускрыўся і гэты падман.

Вярнуўшыся ў Асіповічы, маладыя людзі спадзяваліся, што знаёмы верне ім грошы, але так і не дачакаліся. Таму звярнуліся ў міліцыю.

— Следчаму фігурант расказаў: ён не думаў, што прыяцелі звернуцца ў міліцыю, і з часам збіраўся вярнуць патрэбную суму. Дзеянні 22-гадовага жыхара раённага цэнтра кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 209 (Махлярства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Малады чалавек кампенсаваў пацярпелым шкоду ў поўным аб’ёме. Суд прызначыў яму 180 гадзін грамадскіх работ, — расказаў прадстаўнік Следчага камітэта.