«Памятайце пра гэтую лічбу, калі Трамп зноў заявіць, што Украіна „не выйграе“ вайну». Эксперты пра тое, чаму РФ не перамагае6 сакавiка 2025 у 12.16Сам факт таго, што сёння вядуцца дэбаты пра тое, якая краіна мае перавагу ў гэтай вайне, ужо адметны, кажа эксперт. У пачатку вайны, нават пасля таго як Украіна адбіла першую хвалю ўварвання, многія лічылі, што час на баку Расіі, бо тая большая і багацейшая, а яе вайскоўцы маюць больш досведу ў цяжкіх войнах.