Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


У верасні гэтага года адзін з самых таленавітых беларускіх футбалістаў перабраўся у Ізраіль. У клубе другога дывізіёна «Макабі» (Петах-Ціква) ён пачаў рэгулярна выходзіць на поле. І нагадаў пра сябе як пра бамбардзіра — на рахунку Іллі Шкурына ўжо сем забітых мячоў у дзесяці матчах. Нядаўна ён ззяў на радзіме, потым выступаў за тытулаваныя ЦСКА і кіеўскае «Дынама», выходзіў на поле ў Лізе чэмпіёнаў, але гуляў усё радзей. Расказваем пра няпросты лёс 23-гадовага Шкурына, які падпісаў ліст за сумленныя выбары і падтрымаў перамены ў Беларусі.

Фото: из instagram - аккаунта ФК Макаби
Ілля Шкурын (другі злева) радуецца поспеху ў «Макабі». Фота: прэс-служба клуба

Церні Віцебска

Нарадзіўся ў Віцебску 17 жніўня 1999 года. Выхаванец СДЮШАР ФК «Віцебск». З прычыны няпростага характару змяніў у дзяцінстве некалькі трэнераў і груп падрыхтоўкі. Таксама на развіццё Шкурына паўплывала сур’ёзная траўма, якую ён атрымаў у 2013-м на турніры ў Маскве.

— Паехалі на нейкія левыя спаборніцтвы, на якіх зламаў малую галёначную костку. Самае цікавае, што ў першыя месяцы пасля вяртання з Масквы рэнтген не паказваў, што ў мяне была зламаная нага. Гуляў праз боль, пакуль стала зусім невыносна. Зноў пайшоў у бальніцу. Дактары зрабілі здымак — убачылі пералом. Давялося прапусціць, напэўна, 8−9 месяцаў. Было нялёгка пастаянна хадзіць на мыліцах. Тады набраў кілаграмаў 10−15, — расказваў Шкурын у 2017 годзе.

Але здавацца ён не збіраўся, хоць і «пляваўся» цэлы год, калі яго перакваліфікавалі ў апорныя паўабаронцы. З 2016 года пачаў выступаць за дубль «Віцебска». Добра зарэкамендаваўшы сябе, адправіўся на прагляд у моладзевую каманду кіеўскага «Дынама». Шкурын пакінуў нядрэннае ўражанне, але няўдала ўпаў, атрымаў траўму і вярнуўся ў Беларусь.

А летам 2017-га, у 17 гадоў, Ілля дэбютаваў у аснове «Віцебска».

— Шкурын добра гатовы фізічна. Гэта магутны, высокі гулец, але пры гэтым вельмі пластычны і скаардынаваны. У яго ёсць галявы нюх. Гэта яго стартавы капітал. Іллю яшчэ трэба шмат працаваць над гэтымі і іншымі гульнявымі кампанентамі, — адгукаўся пра футбаліста галоўны трэнер «Віцебска» Сяргей Ясінскі.

Аднак раскрыцца ў роднай камандзе форвард не здолеў — шмат у чым, зноў жа, праз траўмы. Са словаў агента Шкурына Валерыя Ісаева, спартовец за сем месяцаў перанёс чатыры аперацыі на ступні. Прычым клуб ніяк не дапамагаў з аплатай выдаткаў.

Школа Юрэвіча

Магчыма, гэта і стала прычынай, якая падштурхнула футбаліста змяніць клуб. Ісаеў выкупіў кантракт Шкурына ў «Віцебска» за 40 тысяч даляраў і пераканаў маладога гульца прайсці школу Анатоля Юрэвіча ў «Энергетыку-БДУ». Гэта сёння мінская каманда, як мінімум, забяспечыла сабе срэбныя медалі чэмпіянату краіны. А ў 2019-м «студэнты» былі бліжэйшыя да аўтсайдараў.

«Энергетык-БДУ» фінішаваў 12-м, але гэта не перашкодзіла Шкурыну выбіцца ў найлепшыя бамбардзіры чэмпіянату з 19 галамі. Напрыклад, 27 верасня ў матчы з «Мінскам» Ілля аформіў покер.

Таксама ў актыве футбаліста па выніках сезона было сем галявых перадач. Подзвігі Шкурына ацанілі багацейшыя клубы.

Тупікі арэнды

У студзені 2020 года стала вядома, што Ілля заключыў кантракт з брэсцкім «Дынама» (са словаў Ісаева, Шкурын дэ-факта быў гульцом гэтага клуба з лета 2019-га), а літаральна на наступны дзень форвард апынуўся ў маскоўскім ЦСКА. Пагадненне з армейскім клубам было разлічанае на 4,5 года, а сума ўгоды склала прыкладна 500 тыс. еўра.

Беларускі трэнер Віктар Ганчарэнка, які тады працаваў у ЦСКА, даваў шанцы Шкурыну. Не сказаць каб форвард зусім праваліўся (тры мячы ў 13 матчах расійскай прэм’ер-лігі), але ў клубе, дзе вынік патрэбны тут і цяпер, гэтага было мала.

У ліпені 2021-га Ілля на правах арэнды сышоў у кіеўскае «Дынама». На Шкурына разлічвалі. Ён забіваў у таварыскіх матчах, але ў афіцыйных — як адрэзала. Хоць, напрыклад, выходзіў у стартавым складзе кіяўлян у першым матчы групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Бенфікі».

Ілля ўсё часцей стаў аказвацца на лаўцы запасных, а потым пачалася вайна ва Украіне. Шкурын не захацеў вяртацца ў Расію. Агент знайшоў яму варыянт з арэндай у польскім «Ракуве», аднак за паўгода ён правёў усяго два няпоўныя матчы. Здавалася, кар’ера вельмі таленавітага беларуса зайшла ў тупік.

Голас за свабоду

Тут самы час пагаварыць пра грамадзянскую пазіцыю Шкурына, якая напэўна ўплывае на яго выбар месца працы ў цяперашняй сітуацыі.

У дзень выбараў у Беларусі Ілля ў эмацыйным пасце заклікаў галасаваць за Ціханоўскую:

— Той самы дзень, калі абавязкам кожнага беларуса з’яўляецца выправіць памылку, здзейсненую 26 гадоў таму. Проста прыйшоўшы і прагаласаваўшы за жанчыну, якая пераадолела страх і пагрозы, каб выратаваць мужа і цэлы народ Беларусі. Кожны голас, кожная вашая белая павязка на руцэ надае сіл усім, хто стаміўся ад гэтай тыраніі і прыгнёту, хто гатовы змагацца за сваю свабоду і свабоду тых, хто яму дарагі. Жадаю ўсім сілаў і цярпення, беражыце сябе. Мы пераможам!

А 14 жніўня апублікаваў пост, у якім адмовіўся прыязджаць у нацыянальную зборную пры ўладзе Лукашэнкі.

 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 

A post shared by Ilya (@ilya_shkurin99)

У лістападзе 2021 года ў інтэрв'ю польскаму выданню ён растлумачыў, чаму прыняў тады такое рашэнне:

— Я зрабіў гэта, калі ўбачыў, як страляюць у людзей і кідаюць гранаты. Потым былі масавыя рэпрэсіі і бязмежжа ўладаў. Я зрабіў усё што мог, каб падтрымаць сваіх суайчыннікаў.

Цікава, што Ганчарэнка не толькі вылучаў Шкурына як футбаліста са складаным характарам, але і не пагадзіўся з яго пазіцыяй з нагоды зборнай.

— У маім разуменні Шкурын прыязджае гуляць для простага мужыка, які прыходзіць з завода паглядзець на нацыянальную зборную. А неяк прывязваць сюды палітычны складнік… ён можа быць розным, але ты павінен гуляць для заўзятараў, а не для галоўнага трэнера, кіраўніка федэрацыі або прэзідэнта краіны. Ты павінен гуляць для заўзятара, — гаварыў Ганчарэнка.

Канфлікт і самаадвод

Гэта ўжо не першая неадназначная сітуацыя ў Шкурына ў сувязі са зборнай. Так, ён канфліктаваў з Міхаілам Мархелем. Калі гэты трэнер быў галоўным у моладзевай зборнай, то, паводле інфармацыі «Трыбуны», футбаліст псіхануў, даведаўшыся, што не згуляе ў матчы з Гібралтарам з першых хвілін.

Потым Мархеля павысілі — ён прыняў нацыянальную зборную. І не выклікаў Шкурына, нягледзячы на яго галы за «Энергетык-БДУ». Казаў, што футбалісту трэба даказваць свае здольнасці ў моладзевай зборнай.

А вось галоўны трэнер «студэнтаў» Уладзімір Бяляўскі адгукаўся пра Шкурына станоўча:

— Выхаваны, інтэлігентны малады чалавек, вельмі пісьменны, які цікавіцца тым, што адбываецца ў свеце. У хлопца інтэлект на найвышэйшым узроўні.

Словы трэнера магло б пацвердзіць відэаінтэрв'ю Шкурына прэс-службе ЦСКА, дзе футбаліст выглядае па-сапраўднаму эрудыяваным чалавекам. Аднак гэтага не адбудзецца: праз санкцыі Youtube-канал ЦСКА быў заблакаваны яшчэ вясной.

Паводле словаў Бяляўскага, у яго не было ніякіх праблем у працы з Іллёй.

— Ён са сваім меркаваннем, пунктам гледжання, бачаннем футбола і жыцця. Можа, камусьці нешта не падабаецца, але нельга ж навязваць сваё меркаванне.

Як бы там ні было, за нацыянальную зборную Шкурын так і не дэбютаваў. Ну, а пасля адмовы самога нападніка федэрацыя футбола Беларусі адправіла ў ФІФА запыт аб дыскваліфікацыі гульца і забароне на выступ на ўсіх прафесійных узроўнях. Да бана не дайшло, аднак БФФ выкрасліла Шкурына са спісаў нацыянальнай і моладзевай зборных. Ілля страціў адтэрміноўку ад войска. Вяртацца на радзіму яму проста небяспечна.

Фото: Reuters
«Дынама» Кіеў — «Бенфіка»: Ілля Шкурын (злева) у барацьбе за мяч. 14 верасня 2021 г. Фота: Reuters

Крок назад, але…

Зрэшты, апошнія няўдалыя арэнды не зламалі Шкурына. У чэрвені гэтага года ФІФА ў сувязі з вайной ва Украіне дазволіла ўсім легіянерам прыпыняць кантракты з расійскімі клубамі да 30 чэрвеня 2023 года ў аднабаковым парадку. Ілля скарыстаўся гэтай папраўкай і адправіўся ў Ізраіль. І, як мы адзначылі ў самым пачатку, раскрыўся на новым месцы. Хай гэта толькі і другая ліга.

Ісаеў так пракаментаваў хуткую адаптацыю форварда на новым месцы:

— Ілля пачаў пастаянна гуляць і забіваць практычна ў кожным матчы, на сёння гэта тое, што яму трэба. У мінулых клубах не атрымлівалася знаходзіць агульную мову з трэнерамі — пры гэтым у нас ніякіх прэтэнзій да трэнерскіх штабоў, бо мы самі прымалі рашэнне пра пераход. Але Шкурыну хапіла розуму, каб у выніку зрабіць крок назад і перайсці ў «Макабі», усё ж такі ён абраў не вышэйшую лігу Ізраіля.

Са словаў Ісаева, арэнда ў «Ракуве» была памылкай.

— Трэба прызнацца, менеджары ў Польшчы пастараліся «палепшыць» рэзюмэ і кар’еру хлопца. Потым у нас былі варыянты ў элітным ізраільскім дывізіёне, але яны ўжо не былі такімі канкрэтнымі, як яшчэ паўгода таму. Мы прааналізавалі ўзровень першай лігі і ён, трэба прызнаць, прыстойны, асабліва ў першых пяці-шасці клубаў. Каманда амбіцыйная, трэнер адразу даверыў месца ў складзе. Усе дамоўленасці былі выкананыя і пакуль справы ў Іллі ідуць нядрэнна.

Кантракт з ЦСКА ў яго дзейнічае да лета 2024 года. Агент заявіў, што Шкурын застанецца ў «Макабі» да лета 2023-га, калі «не будзе нейкай форс-мажорнай суперпрапановы».