Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  3. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  4. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  7. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  12. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  13. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
Читать по-русски


У панядзелак, 21 лістапада, у тэлеграм-канале аб’яднання былых сілавікоў з’явілася паведамленне пра збор інфармацыі. Але які менавіта, не ўдакладняецца, фармулёўкі вельмі размытыя — «збор інфармацыі, здольнай аказаць дапамогу ў справе вяртання законнасці і правапарадку ў краіне, захавання яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, аднаўлення справядлівасці і роўнасці». Спыталі ў Аляксандра Азарава — прадстаўніка Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку.

Александр Азаров во время конференции "Новая Беларусь" 8-9 августа в Вильнюсе. Фото: офис Светланы Тихановской
Аляксандр Азараў падчас канферэнцыі «Новая Беларусь» 8−9 жніўня ў Вільні. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

«Любая крупінка інфармацыі можа стаць у выніку апошнім пазлам, здольным дапоўніць поўную карціну болевых пунктаў рэжыму і яго ўразлівасцяў», — гаворыцца ў паведамленні ад BYPOL.

Таксама аб’яднанне заяўляе, што гарантуе ананімнасць крыніцам інфармацыі і абавязваецца выкарыстоўваць яе «выключна ў мадыфікаваным выглядзе». Ніякай іншай канкрэтыкі няма.

— Гэта інфармацыя, якая датычыць усяго, што нам можа дапамагчы перамагчы рэжым, — заявіў «Люстэрку» Азараў. — Напрыклад, інфармацыя пра расійскіх вайскоўцаў у Беларусі. Інфармацыя пра падрыхтоўку Беларусі да вайны, разведвальная інфармацыя, Інфармацыя з розных праваахоўных органаў. Інфармацыя, якая паказвае злачыннасць рэжыму.

Паводле словаў Азарава, паведамленні ўжо сталі паступаць у чат-бот. Ці не баіцца BYPOL, што ім могуць дасылаць звесткі дзейныя сілавікі, каб дэзарыентаваць?

— Вядома, сілавікі будуць дасылаць фэйкавую інфармацыю. Але мы будзем старацца ўсё правяраць, — абяцае Азараў. — Частка інфармацыі будзе для аператыўнага выкарыстання, і яна застанецца ў таямніцы. Частка, якую можна апублічыць, мы размесцім у нашым тэлеграм-канале.

На пост BYPOL тэлеграм-канал, звязаны з ГУБАЗіК, ужо адрэагаваў заўвагай пра тое, што яны «гатовыя выявіць» удзельнікаў, якія засталіся ў Беларусі, і папярэдзіў пра крымінальную адказнасць за адпраўку інфармацыі ў бот BYPOL. Азараў лічыць, што на гэта не варта звяртаць увагі.

— Гэта іх праца — так гаварыць, — тлумачыць ён. — Таму мы забяспечваем ананімнасць інфарматараў, мы не будзем публікаваць інфармацыю, якая можа нашкодзіць крыніцы. Паўтаруся, мы будзем даваць у эфір толькі інфармацыю, якую можна даваць.

Ці значыць гэта, што план «Перамога» пераходзіць ужо ў нейкую актыўную фазу?

— Гэта падрыхтоўка да запуску плана. Гэта наступны такі элемент, — тлумачыць Азараў.

Між тым, яшчэ ў кастрычніку ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання выйшаў сюжэт, у якім Рыгор Азаронак расказаў, што нібыта яшчэ год таму ўкараніўся ў план «Перамога», атрымліваў заданні і нават грошы за іх выкананне. Аляксандр Азараў назваў аповед Рыгора Азаронка фантазіямі і паведаміў, што такіх заданняў яму ніхто не даваў, бо ў іх няма сэнсу. Акрамя таго, паводле яго словаў, ніхто з удзельнікаў плана «Перамога» не быў раскрыты ад дзеянняў прапагандыста.

Нагадаем, 4 кастрычніка Аб’яднаны пераходны кабінет заявіў, што пачынае рыхтаваць беларусаў да старту плана «Перамога». А праз 10 дзён падчас абвяшчэння контртэрарыстычнай аперацыі ў краіне з’явіліся паведамленні нібыта пра яго старт. Аляксандр Азараў назваў гэтыя паведамленні фэйкавымі і патлумачыў, як менавіта стартуе план «Перамога».