Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  10. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Да трапляння ў ШІЗА Марыя Калеснікава не скардзілася на здароўе, стала вядома «Люстэрку». Паводле інфармацыі суразмоўцы, яе родныя ўсё яшчэ не ведаюць дыягназу — медыкі толькі змаглі ім сказаць, што «зрабілі ўсё неабходнае і ўсё нармальна». Расказваем, што вядома пра шпіталізацыю палітзняволенай.

Мария Колесникова. Фото: TUT.BY
Марыя Калеснікава. Фота: TUT.BY

Суразмоўца «Люстэрка» на ўмовах ананімнасці расказала, што родныя і адвакат усё яшчэ не бачылі Марыю пасля трапляння ў бальніцу — у палату да яе нікога не пускаюць:

— Наколькі мне вядома, падчас размовы бацькі з дактарамі быў як мінімум адзін супрацоўнік праваахоўных органаў і, відаць, не самага малодшага ўзроўню, таму што вельмі ўважліва сачыў, што вымаўляюць дактары — каб яны не сказалі нічога пра здароўе Машы.

Вядома, што Марыя застаецца ў хірургічным аддзяленні бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі Гомеля. Родным да гэтага часу не паведамілі дыягназ. Таксама блізкія Калеснікавай не ведаюць, у якім стане знаходзіцца Марыя і як яе лечаць.

— Груба кажучы, ім толькі суха сказалі, што ўсё нармальна і што зрабілі ўсё неабходнае. А што насамрэч з ёй, можна будзе даведацца, калі яе блізкія сваякі або адвакат змогуць трапіць у палату, пагаварыць з самой Марыяй і паглядзець медыцынскія дакументы. Але бацька Машы цяпер ужо адчувае сябе спакайней, таму што хоць бы ёсць упэўненасць, што яна жывая. У бальніцы пацвердзілі, што яна туды паступала, пераводзілася ў іншае аддзяленне, — расказаў наш суразмоўца.

Між тым 22 лістапада стала вядома, што Калеснікава знаходзіцца ў ШІЗА, але колькі часу — невядома. У той жа дзень да яе не пусцілі адваката. Знаходзілася яна там да таго, як трапіла ў бальніцу ці не, таксама не вядома.

— Наколькі я ведаю, блізкім на здароўе Маша не скардзілася і да трапляння ў ШІЗА была ў выдатнай форме, — тлумачыць наш суразмоўца.

Як піша тэлеграм-канал штаба Віктара Бабарыкі, адваката Уладзіміра Пыльчанку 29 лістапада не дапусцілі да Калеснікавай, спаслаўшыся на тое, што яна не напісала заяву на сустрэчу. Да гэтага абаронца яшчэ двойчы беспаспяхова спрабаваў трапіць да яе ў калонію. У адміністрацыі ўстановы пра шпіталізацыю яму таксама нічога не сказалі.

Паводле інфармацыі штаба, Пыльчанка накіроўваў у пракуратуру і УДВК скаргі на адмовы ў допуску да сваёй падабароннай і адзначаў, што баіцца за стан яе здароўя. Рэакцыі на звароты з боку органаў нагляду не было.

Нагадаем, 29 лістапада стала вядома пра шпіталізацыю 40-гадовай Марыі Калеснікавай. Яе паклалі ў першае хірургічнае аддзяленне і перавялі ў рэанімацыю бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі ў Гомелі. Адвакат Калеснікавай заявіў, што яе даставілі ў бальніцу з хірургічнай паталогіяй і прааперавалі 28 лістапада.

У штабе 30 лістапада паведамілі, што бацька Марыі Аляксандр Паўлавіч знаходзіцца ў бальніцы Гомеля. Яго камунікацыя з дактарамі праходзіць у прысутнасці супрацоўнікаў МУС. У паведамленні гаварылася, што аперацыя прайшла планава і паспяхова, Марыя ў свядомасці, атрымлівае неабходнае лячэнне, але яна ўсё яшчэ ў цяжкім стане. Медыкі адмаўляліся паведамляць дыягназ бацьку: на гэта нібыта патрэбныя заява або распіска ад Марыі. Паводле непацверджанай інфармацыі, у яе прабадная язва. Пра тое, што палітзняволеная паступіла з праблемамі са страўнікам, паведамлялі і крыніцы «Люстэрка».

Суд прызначыў паплечніцы Віктара Бабарыкі Марыі Калеснікавай 11 гадоў агульнага рэжыму. Яна адбывае пакаранне ў ПК-4 Гомеля.