Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  5. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  10. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  11. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
Читать по-русски


Лідарка беларускіх дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская пракаментавала закрыты працэс па справе TUT.BY, які пачаўся ў Мінску 9 студзеня. Марыну Золатаву, Людмілу Чэкіну, якія аказаліся на лаве падсудных, а таксама ўсіх супрацоўнікаў TUT.BY яна назвала гонарам беларускай журналістыкі і выказала падтрымку іх калегам і блізкім.

Людмила Чекина и Марина Золотова. Фото: БЕЛТА
Людміла Чэкіна і Марына Золатава. Фота: БЕЛТА

— Марына Золатава, Людміла Чэкіна і ўсе супрацоўнікі TUT.BY — гонар беларускай журналістыкі. Яны зрабілі для Беларусі больш, чым усе прысутныя ў зале суда прапагандысты, пракуроры, ахоўнікі і іншыя прыслужнікі, — адзначыла Ціханоўская, дадаўшы, што ў «любой нармальнай дзяржаве яны б атрымлівалі прэміі за прафесіяналізм, а не сядзелі б за кратамі».

Яна падкрэсліла, што незалежныя і сумленныя журналісты патрэбныя кожнай дзяржаве, каб прыцягваць увагу да праблем і вырашаць іх, аднак замест гэтага беларускія ўлады наймаюць прапагандыстаў, а тых, хто адважыўся казаць праўду, рэпрэсуюць.

— Менавіта за гэта цяпер «судзяць» Марыну Золатаву і Людмілу Чэкіну. За нязгоду прыслужваць інтарэсам рэжыму ў абыход прынцыпаў прафесійнай журналістыкі, за выдатную працу, за праўду і сумленне, — напісала Ціханоўская.

Палітык выказала ўпэўненасць, што «праўда ўсё роўна пераможа», аднак нагадала, што «праўда мусіць умець сябе абараняць — асабліва ў часы, калі супрацьстаіць дыктатуры і вайне».

— Таму я вельмі хачу падтрымаць супрацоўнікаў TUT.BY, іх калег, родных і каханых. Я ведаю, што, гледзячы на сённяшнія фота Марыны і Мілы, ніхто не паверыць, што яны злачынцы. Гэтыя цудоўныя, смелыя, гордыя жанчыны — твары беларускай журналістыкі. І ўсім нам, беларусам, вельмі пашанцавала з імі. І пакуль яны не на свабодзе, гэта наш з вамі абавязак — дапамагчы перамагчы праўдзе, — падагульніла лідарка дэмсілаў.

Нагадаем, справу TUT.BY пачалі разглядаць у Мінскім гарадскім судзе сёння, 9 студзеня. Працэс будзе закрытым, яго вядзе Валянціна Зянкевіч.

На лаве падсудных — генеральны дырэктар «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» Людміла Чэкіна і галоўны рэдактар TUT.BY Марына Золатава, якія знаходзяцца ў СІЗА з моманту свайго затрымання ў Мінску 18 траўня 2021 года. Яны адзіныя фігуранты справы, якія дагэтуль застаюцца за кратамі: яшчэ тром — рэдактарцы Вользе Лойка, журналістцы Алене Талкачовай і юрысту Кацярыне Ткачэнка — раней была змененая мера стрымання.

Іншыя 9 фігурантаў, якім інкрымінаванае дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, цалкам прызналі віну, кампенсавалі нанесеную злачынствам шкоду і заявілі хадайніцтвы ў адрас прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці на падставах, прадугледжаных арт. 88−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Людмілу Чэкіну і Марыну Золатаву судзяць па трох артыкулах КК Беларусі, уключаючы ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры, арганізацыю распальвання сацыяльнай варожасці і распаўсюд матэрыялаў з заклікамі да дзеянняў, скіраваных на нанясенне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь.

КДБ уключыў іх у спіс «асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці».

Абедзве прызнаныя палітзняволенымі.

«Справа TUT.BY»

Нагадаем, раніцай 18 траўня 2021 года сілавікі прыйшлі дадому да некаторых супрацоўнікаў кампаніі і прадстаўнікоў партнёрскіх арганізацый, а таксама ў офісы TUT.BY у Мінску і абласных цэнтрах. Да позняга вечара ў сталічным офісе праходзіў ператрус, а ў Дэпартаменце фінансавага кантролю КДК пасля такіх жа дзеянняў дома ў супрацоўнікаў дапытвалі нашых былых калег. Некаторых з дому забралі ў статусе сведкі, а ўвечары таго ж дня яны былі ў ІЧУ на Акрэсціна як падазраваныя па крымінальнай справе. У той дзень затрымалі 15 чалавек.

Як паведамлялі 18 траўня ў КДК, у дачыненні да службовых асоб кампаніі была заведзеная крымінальная справа аб ухіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса).

Прэтэнзія да кіраўніцтва кампаніі заключалася ў тым, што, з’яўляючыся рэзідэнтам Парку высокіх тэхналогій, «ТУТ БАЙ МЕДЫЯ» нібыта атрымала выручку, не абумоўленую дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў.