Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка сёння працуе ў цэнтральным камандным пункце ВПС і войскаў СПА, піша тэлеграм-канал «Пул Первого».

Фото: "Пул Первого"
Фота: «Пул Первого»

Паведамляецца, што ён заслухае даклад пра арганізацыю і выкананне задачаў баявога дзяжурства па супрацьпаветранай абароне.

На апублікаваным фота відаць, што левая рука Аляксандра Лукашэнкі перабінтаваная.

Нагадаем, што пра стан Лукашэнкі ці нават пра месца, дзе ён знаходзіцца, да гэтага дня нічога не было вядома. З моманту ўрачыстых мерапрыемстваў на 9 траўня ў Маскве і Мінску ён не паказваўся ў публічным полі, ніякіх мерапрыемстваў з яго асабістым удзелам не праводзілася (што, як мы высветлілі, вельмі дзіўна). Пры гэтым прэс-служба Лукашэнкі і чыноўнікі маўчалі.

У нядзелю Лукашэнка не ўдзельнічаў ва ўрачыстасцях з нагоды Дня сцяга, герба і гімна. Замест яго выступіў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Таксама нічога пра стан палітыка не заявілі і ў выніковых эфірах дзяржаўных тэлеканалаў. Дэпутат расійскай Дзярждумы заявіў, што Лукашэнка хварэе, але не сказаў на што. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паведаміў, што, паводле інфармацыі НАУ, у палітыка інфекцыйна-алергічны міякардыт.

Чытайце таксама