Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  2. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  3. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  4. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Раскрыем вам сакрэт. Журналісты незалежных медыя пра гэта ведаюць, а вось вы, мабыць, не. Час ад часу для стварэння тэксту нам трэба высветліць, да якога (дзіўна прагучыць) віду экстрэмізму адносіцца тая ці іншая рэдакцыя: проста матэрыялы, матэрыялы і фарміраванне, а можа, наогул арганізацыя. І ў нейкі момант мы пачалі забываць правільныя адказы на гэтыя пытанні. Не таму, што ў нас праблемы з памяццю, а таму, што гэтыя статусы выдаюцца бессістэмна, і трымаць усё гэта ў галаве проста немагчыма. Цяпер мы ідзём на сайт МУС, загружаем патрэбныя дакументы і правяраем. Гэта вельмі вялікія файлы. Напрыклад, у дакуменце з пералікам экстрэмісцкіх матэрыялаў амаль 77 500 словаў — для параўнання, у «Дзікім паляванні караля Стаха» Караткевіча іх каля 58 000. Фарміраванняў менш — 135 штук. Менавіта 135-ы нумар, апошні на гэты момант, цяпер прысвоены «Люстэрку». І вось навошта ўлады гэта робяць.

Раней толькі матэрыялы «Люстэрка» былі экстрэмісцкімі, цяпер нас прызналі яшчэ і экстрэмісцкім фарміраваннем. У чым розніца, мы дэталёва расказалі тут, у гэтым жа тэксце нам хочацца звярнуцца да вас і пастарацца растлумачыць, чаму ўсё гэта адбываецца.

Ведаеце, які адзін з галоўных страхаў рэжыму? Калі людзі не ламаюцца, калі адмаўляюцца падпарадкоўвацца волі таго, хто мучыць іх з дня ў дзень. І менавіта таму ўлады хочуць нас з вамі разлучыць — каб усе мы адчувалі сябе сам-насам са сваімі праблемамі і не ведалі, што нас, увогуле, мільёны. Людзей, якія хочуць лепшага для Беларусі і не закрываюць вочы на ўвесь той жах, які адбываецца вакол.

І такіх беларусаў вельмі шмат. За мінулы месяц толькі на сайце вы прачыталі нашыя навіны каля 40 мільёнаў разоў. Вы не адны. І мы не адны.

Рэжым надае нам новыя статусы, пагражае тэрмінамі журналістам і аўдыторыі. І ўсё гэта для таго, каб мы з вамі страцілі адно аднаго: вы перасталі чытаць і глядзець сапраўдныя навіны, а мы страцілі надзею і сышлі з прафесіі, бо працаваць нам быццам няма для каго. І тады ўлады будуць па-сапраўднаму шчаслівыя, бо ніхто не раскажа пра іх злачынствы, і, такім чынам, яны змогуць працягваць гэта рабіць ужо зусім без аглядкі на грамадства і сваю будучыню.

Але мы ведаем, што гэтага не будзе. Таму што вы, кожны чытач і глядач «Люстэрка», — вельмі смелыя людзі. Нягледзячы на страх, боль, стомленасць, вы працягваеце чытаць і глядзець нас на розных платформах. Бо вы не хочаце, каб нашая краіна пагрузілася ў абсалютную цемру, вы не хочаце, каб хлусня стала ісцінай.

Мы вамі ганарымся. Вы — нашае святло, якое дапамагае нам знаходзіць у сабе сілы кожны дзень, прадзіраючыся скрозь людскі боль і разбураныя лёсы, працягваць расказваць сапраўдныя навіны.

Дзякуй, што вы з намі. Мы вас не падвядзём.