Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  2. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  3. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  12. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  13. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  14. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю прарасійскай прапагандыстцы з Украіны Дзіяне Панчанка заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін да вайны супраць Украіны не абмяркоўваў з ім такога развіцця падзей. Але прасіў «прыкрыць яго».

Фото: Reuters
Фота: Reuters

«Ну вы бачылі па тэлевізары яго выступ. Я таксама. Гэта першае. У нас не было ніколі размовы. Вось проста напярэдадні ваенных дзеянняў, што вайна пачнецца. Я вам клянуся, што ў нас не было размовы пра тое, што Расія будзе здзяйсняць нейкія дзеянні супраць Украіны», — сказаў Лукашэнка.

Паводле яго словаў, ці то за некалькі дзён, ці то за дзень да пачатку вайны ён сустракаўся з Пуціным, і той папрасіў яго «прыкрыць».

«Ён мне даслоўна сказаў — упершыню таксама пра гэта вам кажу. Ён мне кажа: „Слухай, Саша, ты ведаеш, такая сітуацыя, калі, не дай Бог, што здарыцца, ну, мы саюзнікі…“ Вядома, саюзнікі, усе ведаюць нашыя дамовы: супраць Расіі хтосьці ваюе — мы ўступаем у вайну, супраць Беларусі — яны ўступаюць у вайну, у нас адзіная армія фактычна тут створаная. „Калі раптам што здарыцца…“ Я кажу: „Слухай, што можа здарыцца?“ — „Ну, усякае можа быць. Ты прыкрый мяне, калі ласка“», — расказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, як выканаў просьбу расійскага прэзідэнта.

«І ў першыя дні спецыяльнай ваеннай аперацыі, калі вы памятаеце, я зрабіў заяву, што мы не ўвязваемся ў гэты канфлікт: мы мала чым можа дапамагчы, Расія і так можа справіцца з кім заўгодна. Але страляць рускім у спіну мы не дазволім. Памятаеце гэтую фразу? Гэта было звязана вось з просьбай Пуціна: „Ты прыкрый мяне, калі ласка“. Ён баяўся, хутчэй за ўсё, удару ў спіну з Захаду», — заявіў Лукашэнка.