Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


У «БЕЛДЖЫ» ў пачатку лета анансавалі, што сёлета ў продажы з’явіцца новая бюджэтная мадэль электрамабіля Geely — Geometry E. «Люстэрка» даведалася ў афіцыйнага дылера брэнда, калі чакаць навінкі.

Фото: East Asia Car Freak, wikimedia.org
Фота: East Asia Car Freak, wikimedia.org

Нагадаем, у пачатку чэрвеня Генадзь Свідэрскі заяўляў, што цяпер прыярытэт «БЕЛДЖЫ» — забяспечыць аўтарынак больш бюджэтнымі мадэлямі. Абяцалі, што ў 2023 годзе ў продажы з’явіцца новая бюджэтная мадэль Geely — Geometry E.

Geometry E кампанія Geely пачала вырабляць летась. Машына адносіцца да класа красовераў. Аўтамабіль камплектуецца батарэямі ёмістасцю 53 або 70 кілават-гадзін. Яны забяспечваюць запас ходу 320 або 401 км. Максімальная хуткасць машыны — 121 км/г. Магутнасць рухавіка — 80 к. с.

— Сапраўды, ішла такая размова, але пакуль яшчэ не было старту продажаў. Па гэтай мадэлі пакуль пытанне: ці будзе яна і калі. Працэнтаў 90, што яна будзе афіцыйна прадавацца ад нашага дыстрыб’ютара, але, напэўна, не раней за Новы год або ў наступным годзе. А пакуль на рынку вы можаце ўбачыць, што аўтахаўсы прывозяць іх пад заказ, — паведаміў супрацоўнік аддзела продажаў «Джылі Цэнтр Мінск».

Прадстаўнік кампаніі дадаў, што калі мадэль з’явіцца ў продажы, то «арыентыравана» яна будзе каштаваць напалову танней, чым наяўная ў салоне Geometry C — цана на гэтую мадэль пачынаецца ад 99 900 рублёў.

— Але тут пытанне ў пачатку продажаў — будзе ён ці не, — акцэнтаваў увагу спецыяліст.

У той жа час суразмоўца адзначыў, што Geometry E можна замовіць з дастаўкай з Кітая праз 23 беларускія аўтасалоны.

Мадэль сапраўды прапануецца салонамі, стартавая цана на яе скача. Да прыкладу, хтосьці называе пачатковую цану на электракар у 13 622 даляры (43 958 рублёў. — тут і далей канвертацыя па курсе Нацбанка РБ на 4 верасня), ёсць кошт 16 300 (52 600 рублёў) і 25 900 даляраў (83 579 рублёў). Цана машыны ў аўтахаўсах не канчатковая і мае інфармацыйны характар. Дакладную цану электракара з дастаўкай пад ключ можна даведацца на запыт у менеджара. Тэрмін дастаўкі электрамабіля — 30−60 дзён.

Адна з кампаній стымулюе пакупнікоў да набыцця абвесткай пра тое, што цяпер самыя выгадныя ўмовы на набыццё электрамабіля: да 1 студзеня 2024 года дзейнічае нулявая ўвазная пошліна і не трэба плаціць ПДВ.

Чытайце таксама