Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  10. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  11. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  12. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
Читать по-русски


Двое грамадзян Беларусі і адзін грамадзянін Расіі былі выправаджаныя з Балгарыі праз «пагрозу нацбяспецы краіны». Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага агенцтва нацыянальнай бяспекі Балгарыі.

Фото: Pixabay.com
Сцяг Балгарыі. Фота: pixabay.com

Дзяржаўнае агенцтва нацбяспекі Балгарыі паведаміла, што два беларусы і адзін расіянін выправаджаныя з краіны, а таксама пазбаўленыя права на пражыванне і ўезд у Балгарыю тэрмінам на пяць гадоў.

«Мерапрыемствы былі ўведзеныя ў сувязі з іх дзейнасцю, скіраванай супраць нацыянальнай бяспекі і інтарэсаў Рэспублікі Балгарыя», — паведамляе ведамства.

Адзначаецца, што вышэйзгаданыя асобы «звязаныя з рэалізацыяй розных элементаў гібрыднай стратэгіі Расійскай Федэрацыі ў мэтаскіраваным уплыве на грамадска-палітычныя працэсы ў Рэспубліцы Балгарыя на карысць расійскіх геапалітычных інтарэсаў».

Як заявіла амбасада Расіі ў Балгарыі, адхін з іх — святар Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), настаяцель Двара Маскоўскага патрыярхату ў Сафіі архімандрыт Васіян (свецкае імя — Мікалай Змееў), які раней быў прадстаўніком патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім экзархаце.

Два іншыя служылі ў храме Святога Мікалая Мірлікійскага. У мясцовых СМІ назвалі іх імёны — протаіерэй Яўген Павяльчук і Уладзімір Банько.

Евгений Павельчук. Скриншот видео
Яўген Павяльчук. Скрыншот відэа

Павяльчук вядомы тым, што, служачы ў Гродзенскай епархіі, адказваў за ўзаемадзеянне з беларускім войскам.