Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  6. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  7. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  12. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


Ізраільскія СМІ рэзка адрэагавалі на артыкул у праўладнай «Мінскай праўдзе», дзе атака ХАМАС на Ізраіль называецца «перамогай Масквы і Мінска». Яны падкрэслілі, што расійскія (а разам з імі беларускія) прапагандысты ўхваляюць дзеянні тэрарыстаў, якія могуць быць на руку РФ. Як успрымае такія заявы беларуская амбасада ў Тэль-Авіве і ізраільская ў Мінску? Мы даведаліся.

Дым, поднимающийся над жилыми кварталами, после израильских ударов в Секторе Газа, 9 октября 2023 года. Фото: Reuters
Дым, што падымаецца над жылымі кварталамі, пасля ізраільскіх удараў у сектары Газа, 9 кастрычніка 2023 года. Фота: Reuters

З просьбай пракаментаваць рыторыку прапаганды «Люстэрка» звярнулася да часовага паверанага ў справах Ізраіля ў Беларусі Цві Міркіна.

— Безумоўна, Ізраіль у шоку [ад нападу], — пачаў дыпламат з апісання сітуацыі ў сваёй краіне. — Гэта вельмі цяжкія падзеі. У Ізраілі мала людзей, якіх гэта б не закранула. Вось і мяне таксама закранула, бо загінулі сыны двух маіх знаёмых і мой аднакурснік па ўніверсітэце. Усе трое — у суботу ў баі з тэрарыстамі. І ў такой сітуацыі Ізраіль мабілізуецца вельмі хутка. Ужо за першыя два дні прызвалі 300 000 рэзервістаў. Я думаю, вы бачылі ў навінах і чэргі ў пункты здачы крыві, і чэргі людзей, якія вяртаюцца ў Ізраіль, каб прыбыць у свае рэзервовыя часткі. Такое агіднае, баязлівае забойства, здзейсненае людзьмі, якія страцілі чалавечае аблічча, без рэакцыі не застанецца. Ізраільскі ўрад ясна гэта патлумачыў.

А вось наконт рыторыкі беларускай прапаганды, якая падтрымлівае ХАМАС, Цві Міркін выказаўся даволі каротка:

— Я не хачу апускацца да таго, каб каментаваць гэтыя матэрыялы. Гэта ніжэй за маю годнасць. Але магу сказаць, што бачу рэакцыю беларускага грамадства: кветкі, якія прыносілі да амбасады, лісты, якія мы атрымліваем.

— Ці могуць такія публікацыі ў СМІ неяк паўплываць на адносіны паміж Беларуссю і Ізраілем?

— На гэты момант мы вырашаем наяўныя праблемы, — адказаў дыпламат. — Таму калі хтосьці, напрыклад, напісаў, што паведамленні пра забітых тэрарыстамі ізраільскіх дзяцей — фэйк, хай гэта застанецца на ягоным сумленні (раніцай 12 кастрычніка прапагандысцкі тэлеграм-канал назваў «укідам» інфармацыю пра абезгалоўленых баевікамі ізраільскіх дзяцей. — Заўв. рэд.). Калі яно ёсць, у чым я не ўпэўнены.

Таксама журналістка «Люстэрка» патэлефанавала ў беларускую амбасаду ў Тэль-Авіве як звычайная грамадзянка з пытаннем, ці будзе ведамства неяк рэагаваць на такія выказванні прапагандыстаў.

— У некаторых СМІ — вось, напрыклад, я чытала ў «Мінскай праўдзе» — цяпер пачалі адкрыта падтрымліваць ХАМАС. Але вы ж самі знаходзіцеся ў Ізраілі, бачыце, што там адбываецца. Вы будзеце як амбасада неяк рэагаваць на такія рэчы, нешта рабіць?

— Рабіць што?

— Вы ж у МЗС уваходзіце, можаце неяк паўплываць. Я бачыла, што ў Ізраілі ўжо абурыліся такім выказванням. Гэта ж шкодзіць таму, як нас успрымаюць у свеце.

— Гэта не да нас сюды. Не туды вы патэлефанавалі.

— Дык вы ж амбасада. Атрымліваецца, што праз такія выказванні пра нас думаюць, быццам мы падтрымліваем усе гэтыя забойствы. Вы не можаце неяк адрэагаваць?

— Прабачце, гэта не да мяне.

Нагадаем, пасля ўварвання ХАМАС у Ізраіль 7 кастрычніка ў беларускай праўладнай газеце «Мінская праўда» з’явілася калонка рэдактара RT Ігара Молатава. Там прапагандыст радуецца нападу баевікоў на памежныя ізраільскія паселішчы, прадказвае «сцягі Палестыны над мячэццю Аль-Акса ў Ерусаліме» і называе тое, што адбылося, «перамогай Масквы і Мінска». Даволі хутка артыкул знік з сайта выдання, аднак у сеціве захаваліся яго скрыншоты.

Акрамя гэтага, прапагандысты ў сваіх асабістых тэлеграм-каналах выказваюць падтрымку ХАМАС і ставяць пад сумнеў ахвяры сярод ізраільскіх мірных жыхароў.

Чытайце таксама