Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  3. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  11. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  12. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
Читать по-русски


Як мінімум 2,4 тысячы люксавых аўтамабіляў абкладуць павышаным транспартным падаткам з наступнага года. Пра гэта заявіла дэпутатка Святлана Барташ, піша расійскае агенцтва Sputnik.

Фото: pixabay.com
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: pixabay.com

Складаць спіс аўтамабіляў павышанай камфортнасці, уладальнікам якіх трэба будзе плаціць павышаны ў 10 разоў транспартны падатак, будзе ўрад.

— Вы ведаеце, па аўтамабілях, [якія абкладуць павышаным падаткам], — там дзесьці ўжо каля 2,4 тыс. аўтамабіляў ёсць, — заявіла сябра Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Святлана Барташ.

Такую заяву дэпутатка зрабіла да таго, як у Палаце прадстаўнікоў прынялі праект змененага Падатковага кодэкса, у якім прапісаная такая мера.

Нагадаем, з 2024 года могуць змяніцца стаўкі транспартнага падатку. У прыватнасці, праектам Падатковага кодэкса прадугледжанае іх дзесяціразовае павышэнне для люксавых аўтамабіляў. «Па транспартных сродках, з года выпуску якіх прайшло не больш за тры гады, уключаных у пералік транспартных сродкаў падвышанай камфортнасці, вызначаны Саветам Міністраў, транспартны падатак, уключаючы авансавыя плацяжы, вылічаецца па стаўках, павялічаных у дзесяць разоў», — гаворыцца ў законапраекце.

Таксама чыноўнікі збіраюцца павысіць стандартныя стаўкі транспартнага падатку. Сума транспартнага падатку залежыць ад дазволенай максімальнай масы, ёмістасці або прапісаная за адну адзінку транспартнага сродку. Да прыкладу, за аўтамабіль з дазволенай максімальнай масай да 1,5 тоны цяпер трэба плаціць 61 рубель за год, а хочуць падняць да 66 рублёў. Па павышанай у дзесяць разоў стаўцы выйдзе 660 рублёў, калі ўвядуць змены.