Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  2. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  3. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  4. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  7. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  8. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  11. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  12. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
Читать по-русски


У пачатку года пра вакансіі на беларускай АЭС паведамляў расійскі наймальнік — «Атамтэхэкспарт». Цяпер на сайце гэтага прадпрыемства абвестак стала менш — усяго восем. Затое на сайце дзяржаўнай службы занятасці сама АЭС абвясціла пра прыём на працу 144 супрацоўнікаў. «Люстэрка» паглядзела, якія гэта вакансіі і колькі па іх гатовыя плаціць.

БелАЭС. Фото: t.me/Minenergo_by
БелАЭС. Фота: t.me/Minenergo_by

Адзначым, што больш чым палова вакансій — для прэтэндэнтаў з вышэйшай адукацыяй, прычым некалькі дзясяткаў з іх — кіраўнікі.

Патрабуецца памочнік кіраўніка арганізацыі. Ён мусіць будзе ўзаемадзейнічаць з «Белэнерга», Мінэнерга і іншымі дзяржарганізацыямі. Возьмуць на працу чалавека з досведам працы не менш за 15 гадоў. За месяц ён заробіць 2300,4−3565,68 рубля.

Аператыўна-вытворчай службе АЭС патрабуецца начальнік змены. Прэтэндэнт на пасаду мусіць мець вышэйшую адукацыю і досвед працы ад 15 гадоў. Супрацоўніку дадуць кватэру. Абяцаюць плаціць 4678,56−7017,84 рубля.

Яшчэ адзін начальнік змены патрэбны для аператыўна-вытворчай службы. Ён таксама мусіць мець досвед працы не менш за 15 гадоў. За месяц ён атрымае 4555,44−6605,39 рубля, а вось пра службовае жыллё для яго не паведамляецца.

Намесніку генеральнага дырэктара па якасці гатовыя заплаціць 3622,32−5433,48 рубля, а намесніку начальніка турбіннага цэха па рамонце і мадэрнізацыі — 2505,6−3883,68 рубля.

Вельмі шмат на АЭС патрабуецца рознапрофільных інжынераў — праграмісты, метролагі, электронікі, тэхнолагі і іншыя. Заробак гэтых супрацоўнікаў знаходзіцца ў межах 1303−1890 рублёў.

Вядучым інжынерам (яны патрэбныя ў розныя цэхі) гатовыя заплаціць ад 1780 да 2980 рублёў.

Работнікаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй чакаюць на вакансіі машыніста (заробак 1435−2296 рублёў), старшага аператара спецводаачышчэння ў хімічны цэх (1406−2559 рублёў), перапрацоўшчыка радыеактыўных адходаў (зарплата 953−1621 рубель), дзяжурнага пульта кіравання (872−1351 рубель).

Самы нізкі заробак на АЭС прапануюць электрамеханіку па ліфтах — 704−1127 рублёў. Для працаўладкавання трэба мець сярэднюю спецыяльную адукацыю

Чытайце таксама