Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  7. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  8. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
Читать по-русски


Банкі чакаюць, што беларускі рубель можа дэвальвавацца ў 2024 годзе. Падзенне нацвалюты, паводле прагнозу фінустановы, можа скласці 8−10% адносна цяперашніх значэнняў. Эканамісты таксама чакаюць, што нацвалюта здасць пазіцыі. Нацбанк раней дапусціў, што ў 2024 годзе давядзецца ўключаць друкавальны станок і «заліваць» эканоміку грашыма, каб падтрымаць рубель. «Люстэрка» паглядзела, як курс беларускага рубля змяніўся адносна асноўных валют з пачатку гэтага года.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

Што прагназуюць банкі і эксперты на 2024 год па курсе рубля

Банкі чакаюць, што па базавым сцэнары ў наступным годзе беларускі рубель дэвальвуецца да 10%. Пры гэтым многае будзе залежаць ад курсу расійскага рубля, бо абедзве валюты моцна ўзаемаўвязаныя. У дэталях прагнозы розных банкаў адрозніваюцца, але не надта істотна. Да прыкладу, «Парытэтбанк» закладае ў свае планы на 2024 год наступныя курсы асноўных валют: даляр — 3,4 рубля, еўра — 3,6 рубля, 100 расійскіх рублёў — 3,54 беларускага. У «МТБанку» курс амерыканскай валюты прагназуюць у дыяпазоне 3,3−3,4 рубля, а ў Банку развіцця — 3,2−3,4 рубля.

У большасці банкаў лічаць, што аслабленне беларускай валюты будзе «кіравальным», то-бок без рэзкіх скокаў курсу.

Нагадаем, Нацбанк раней дапусціў, што ў 2024 годзе давядзецца ўключаць друкавальны станок і «заліваць» эканоміку грашыма, каб падтрымаць рубель.

Аналітыкі BEROC прагназуюць, што нават пры адсутнасці шокаў беларускі рубель будзе слабець адносна кошыка валют — па выніках года знізіцца на 8−9%. На іх думку, дынаміка курсаў рубля да асобных валют будзе залежаць ад траекторыі крос-курсаў на знешніх рынках. Пры знаходжанні курсу даляра да расійскага рубля каля 95−100 расійскіх рублёў за даляр курс даляра да беларускага рубля складзе 3,44 беларускага рубля за даляр у сярэднім за 2024 год (за гэты — 3,02 рубля). У такім выпадку 100 расійскіх рублёў будуць каштаваць 3,54 беларускага рубля.

Як змяніўся курс рубля да асноўных валют сёлета

На таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 22 лістапада даляр падаражэў, а еўра — патаннеў. Так, курс даляра вырас на 0,4% — да 3,0785 рубля, а еўра патаннеў на 0,13% — да 3,3555 рубля. Расійскі рубель патаннеў на 0,02% — да 3,4925 рубля за 100 расійскіх рублёў.

Да гэтага беларускі рубель цягам некалькіх таргоў умацоўваўся да амерыканскай валюты. А раней валютны рынак штарміла ў кастрычніку і жніўні, тады рубель здаваў пазіцыі да даляра і еўра.

«Люстэрка» паглядзела, як цяперашнія курсы даляра і еўра адрозніваюцца ад тых, якія былі ў пачатку гэтага года. Так, курс даляра на 1 студзеня па курсе Нацбанка быў на ўзроўні 2,7364 рубля, то-бок гэтая валюта з пачатку года падаражэла на 12,5%.

Курс еўра па курсе Нацбанка на 1 студзеня быў 2,9073 рубля. Гэтая валюта з пачатку года дадала 14,5%.