Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  2. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  5. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  6. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  7. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  8. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  9. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  10. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
Читать по-русски


Крыху больш за два месяцы засталося да выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў. Ісці на іх ці ігнараваць? Меркаванні дэмсілаў падзяліліся. Так, Святлана Ціханоўская заклікала «не ўдзельнічаць у рэжымных мерапрыемствах». Але літаральна ўчора, 12 снежня, ініцыятыва «Сумленныя людзі» заклікала ўсё ж прыходзіць на ўчасткі і галасаваць супраць усіх. Якія плюсы і мінусы ёсць у кожнай тактыкі? Спыталі меркавання экспертаў.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«Усе стратэгіі — вымушаныя формы рэакцыі на сітуацыю ў краіне»

Разважаючы на тэму прапанаваных стратэгій дзеянняў у адзіны дзень галасавання, эксперт кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрыст Павел Сапелка ўпэўнены: перш за ўсё іх трэба разглядаць як вымушаную рэакцыю на адсутнасць сумленных электаральных кампаній.

— Выбары мусяць быць выбарамі, і адказнасць за іх арганізацыю кладзецца на дзяржаву, — лічыць ён, — каб выбаршчыкі не шукалі ў выбарах магчымасці выказаць сваё меркаванне і выказацца пра свае палітычныя перавагі іншымі спосабамі. Але гэта ў Беларусі цяпер недаступна, і было недаступна і раней. Людзі ішлі на ўчасткі, і многія разумелі, што іх голас не будзе пачуты. Але не адмаўляліся ад удзелу ў выбарах з нейкіх сваіх меркаванняў. Напрыклад, палітыкі разлічвалі ва ўмовах татальнай закрытасці грамадства, забаронаў на правядзенне мірных сходаў і масавых мерапрыемстваў мець магчымасць выказаць сваю пазіцыю, пазнаёміць выбаршчыкаў са сваёй праграмай. Хаця многія з іх выдатна разумелі, што ім не дадуць магчымасці перамагчы ў сумленнай барацьбе. А выбаршчыкам здавалася, што такім чынам яны змогуць данесці сваё меркаванне да ўлады ці хаця б да асобнага чальца камісіі, які будзе лічыць бюлетэні.

Заклікі да байкоту выбараў — з’ява не новая. Праваабаронцы заўсёды адстойвалі права людзей байкатаваць выбары, а палітычных сілаў — заклікаць да такой формы выказвання меркаванняў на выбарах, кажа Сапелка. Але да прапанаваных стратэгій байкоту і галасавання «супраць усіх» ён дадае трэцюю: удзел у выбарах. Суразмоўца падкрэслівае, што праваабаронцы прытрымліваюцца пазіцыі пра права чалавека на любую форму электаральных паводзін.

— З пункту гледжання свабоды выказвання меркаванняў выбаршчык можа прыходзіць на выбары ці не прыходзіць, можа галасаваць супраць усіх, ён нават мае права сапсаваць бюлетэнь, — кажа праваабаронца. — Да таго ж некаторыя дэмакратычныя палітычныя актары заяўляюць пра свой намер браць удзел у выбарах. У прыватнасці, пра гэта казаў кіраўнік былой партыі «Зялёныя». І мы не можам абясцэньваць намаганні людзей, якія знаходзяцца ўнутры краіны і спрабуюць весці палітычную дзейнасць нават у гэтых немагчымых умовах. Я ўжо пісаў, што гэта ахвярны выбар. І падтрымка астатніх дэмакратычных кандыдатаў, калі яны ўсё ж пераадолеюць бар’еры на шляху да рэгістрацыі, таксама можа быць формай электаральных паводзінаў. Тут застаецца ўсё тое ж імкненне данесці сваю думку да ўлады або да асобна ўзятага чальца выбарчай камісіі, які бачыць вынікі галасавання.

Пры гэтым юрыст упэўнены: улады будуць перашкаджаць усім формам выказвання меркаванняў. Ён нагадвае, што запланаваны на люты адзіны дзень галасавання — першая электаральная кампанія пасля выбараў прэзідэнта 2020 года.

— Думаю, людзям ёсць што сказаць наконт іх палітычных сімпатый. Але мы таксама разумеем, што ўлады цяпер робяць усё, каб голас нязгодных не быў пачуты ні ў якім выглядзе. Таму адказу на пытанне, што лепшае, у прынцыпе няма. Усе стратэгіі — гэта вымушаныя формы палітычнай рэакцыі на сітуацыю ў краіне, вялікай розніцы паміж імі я не бачу. Лепшае толькі сапраўднае галасаванне, — лічыць ён.

Паводле Сапелкі, дакладна гэтак жа праваабаронцы не хочуць казаць пра магчымую эфектыўнасць таго ці іншага спосабу. Можна было разважаць так, кажа ён, калі б галасы лічылі, а публікавалі рэальныя вынікі.

— Але замест гэтага будуць фальсіфікацыі, — упэўнены юрыст. — Улада прыкладала ўсе намаганні, каб іх яшчэ прасцей ажыццявіць, каб не засталося ніякіх механізмаў рэакцыі на гэта. Таму з пункту гледжання правоў чалавека мы не ацэньваем правамернасці любога падыходу. Гэта права палітычных і грамадскіх сіл абіраць сваю тактыку і сваю стратэгію паводзін на любых выбарах і наогул у любых палітычных працэсах. І права кожнага і кожнай вырашыць, як паводзіць сябе ў гэтай сітуацыі.

Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

«У апазіцыі няма эфектыўнай тактыкі»

Палітычны аналітык Валерый Карбалевіч супярэчнасці ў прапанаваных тактыках не бачыць. Па-першае, адзначае ён, розныя варыянты прапануюць розныя структуры.

 — А па-другое, прадстаўнікі аб’яднанай апазіцыі таксама казалі, што, калі вас усё ж будуць заганяць на выбарчыя ўчасткі, галасуйце супраць усіх, — кажа ён. — Але я хачу сказаць, што абодва гэтыя варыянты не вельмі моцныя, яны не даюць ніякай эфектыўнай зброі ў рукі праціўнікаў рэжыму. У цэлым, сёння ў апазіцыі няма эфектыўнай тактыкі, што рабіць на гэтых выбарах. Таму прапанаваныя варыянты досыць слабыя, і пра якія-кольвек плюсы казаць складана.

А вось мінусаў у абедзвюх тактык дастаткова. Так, упэўнены эксперт, асноўны недахоп ідэі байкоту ў тым, што такі варыянт не мабілізуе людзей на пратэст. Гэта відаць на прыкладзе 2020 года, калі актыўны ўдзел у выбарах прывёў да незадаволенасці людзей.

— Але ў сённяшніх умовах існавання жорсткага рэжыму ў Беларусі казаць пра пратэсты не даводзіцца, а заклікаць да нейкіх актыўных дзеянняў унутры краіны было б не вельмі добра з этычнага і маральнага пункту гледжання. Проста падставіць людзей невядома дзеля чаго, — дадае ён. — Тактыка галасавання супраць усіх больш актуальная для тых, каго будуць заганяць на ўчасткі. Асабліва людзей, якія працуюць на дзяржпрадпрыемствах і ў бюджэтных установах. Думаю, будуць спробы прымусовага датэрміновага галасавання, а таксама жорсткі кантроль у працоўных калектывах за тым, хто прагаласаваў, а хто не. Праблема тут у тым, што мы ніколі не даведаемся, колькі чалавек насамрэч прагаласавала супраць усіх, як і ніколі не даведаемся фактычнай колькасці тых, хто прыйшоў на выбары. Калі б удалося атрымаць гэтую інфармацыю, можна было б казаць пра нейкі эфект і моцны ўдар па ўладах.

Суразмоўца падкрэслівае: рэч не столькі ў тым, што галасы будуць падлічвацца так, як трэба ўладам. Такая сітуацыя ж была і ў 2020 годзе, і на выбарах да гэтага.

— Але тады можна было стварыць нейкі эфект, які паказваў, што народ супраць, як гэта адбылося падчас прэзідэнцкіх выбараў, — разважае Валер Карбалевіч. — Тады, дарэчы, у Лукашэнкі таксама было восемдзесят працэнтаў, але ніхто ў гэта не паверыў. Таму пытанне ў тым, як стварыць сітуацыю, калі рэальныя вынікі і заяўленыя ўладамі будуць настолькі радыкальна адрознівацца, што гэта абурыць грамадства. Але цяпер такі сцэнар немагчымы.

Чытайце таксама