Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  2. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  3. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  4. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  5. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  6. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  7. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  10. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  11. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  12. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  13. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


На таргі на пляцоўцы «БелЮрЗабяспечанне» трапілі, відавочна, мэбля і тэхніка з мінскіх кватэраў Валерыя Цапкалы і Сяргея Ціханоўскага. Да такой высновы прыйшло «Люстэрка», падрабязна вывучыўшы абвесткі пра продаж гэтых рэчаў і самой нерухомасці. Нагадаем, жыллё экс-кіраўніка ПВТ напярэдадні выставілі на таргі, а кватэру блогера з трэцяй спробы прадалі на аўкцыёне 26 ліпеня мінулага года.

Фото: minjust.gov.by
Адна з крамаў «БелЮрЗабяспечання». Фота: minjust.gov.by

Падобна да таго, што паралельна з продажам на таргах кватэраў Цапкалы і Ціханоўскага на аўкцыён выставілі таксама маёмасць з гэтага арыштаванага жылля. Растлумачым падрабязней, як мы прыйшлі да такой высновы. У абвестках на «БелЮрЗабяспечанні», якія датычаць продажу на таргах нерухомасці, пазначаецца, каму яна належыць, а ў выпадку з мэбляй і тэхнікай — не. Да прыкладу, дакладна гэтак жа прадаюць праз крамы канфіскату канфіскаваныя тэлефоны (у тым ліку па палітычных справах), на іх няма звестак ранейшых уладальнікаў.

Але калі ўводзіш у пошукавым радку на сайце «БелЮрЗабяспечання» імя канкрэтнага чалавека, то сістэма выдае не толькі яго нерухомасць, але таксама мэблю і тэхніку, якія яму належалі і якія трапілі на аўкцыён.

Так, на запыт «Тихановский Сергей Леонидович» сайт «БелЮрЗабяспечання» выдае тры абвесткі пра аўкцыён па продажы кватэры сям'і Ціханоўскіх, а ніжэй — яшчэ 25 пазіцый, сярод якіх ёсць мэбля, бытавыя прыборы, столевыя лямпы. Прадавалі нават панель ад дамафона з кнопачкай і сам дамафон, праўда, потым іх знялі з рэалізацыі. Пры гэтым імені ўладальніка няма ў гэтых абвестках.

Вот что выдает поиск на сайте "БелЮрОбеспечение" при запросе "Тихановский". Скиншот с сайта e-auction.by
Вось што выдае пошук на сайце «БелЮрЗабяспечання» на запыт «Тихановский». Спачатку сістэма выдае таргі па кватэры, а ніжэй — мэблю і тэхніку. Скрыншот сайта e-auction.by

Аднак інтэр'ер мінскай трохпакаёўкі Ціханоўскага нетыповы, у ім ёсць запамінальныя дэталі. І дакладна такі ж дызайн — на многіх фота тых самых 25 рэчаў, якія выстаўлялі раней на таргі. Практычна на ўсе тавары цэны былі зніжаныя, такое адбываецца, калі лоты не прадаюцца. Цяпер маёмасць з кватэры рэалізаваная. Да прыкладу, кававарку Lavazza купілі за 20 рублёў замест першапачатковых 100.

Интерьер квартиры Тихановского и продаваемое имущество. Фото: сайт "БелЮрОбеспечение"
Інтэр'ер кватэры Ціханоўскага і прадаваная маёмасць. Фота: сайт «БелЮрЗабяспечання»
Интерьер квартиры Тихановского и продаваемое имущество. Фото: сайт "БелЮрОбеспечение"
Інтэр'ер кватэры Ціханоўскага і прадаваная маёмасць. Фота: сайт «БелЮрЗабяспечання»
Интерьер квартиры Тихановского и продаваемое имущество. Фото: сайт "БелЮрОбеспечение"
Інтэр'ер кватэры Ціханоўскага і прадаваная маёмасць. Фота: сайт «БелЮрЗабяспечання»

Калі ўвесці ў пошук на сайце «БелЮрЗабяспечання» запыт «Цепкало Валерий Вильямович», то сістэма выдае трохпакаёвую кватэру і маёмасць — камоду, канапу, ложак і лядоўню. Прычым лядоўню ўжо прадалі за 1900 рублёў.

Вот что выдает поиск на сайте "БелЮрОбеспечение" при запросе "Цепкало". Скиншот с сайта e-auction.by
Вось што выдае пошук на сайце «БелЮрЗабяспечання» на запыт «Цепкало». Скрыншот сайта e-auction.by
Интерьер квартиры Цепкало и продаваемое имущество. Фото: сайт "БелЮрОбеспечение"
Інтэр'ер кватэры Цапкалы і прадаваная маёмасць. Фота: сайт «БелЮрЗабяспечання»
Интерьер квартиры Цепкало и продаваемое имущество. Фото: сайт "БелЮрОбеспечение"
Інтэр'ер кватэры Цапкалы і прадаваная маёмасць. Фота: сайт «БелЮрЗабяспечання»

Журналіст «Люстэрка» патэлефанаваў прадаўцу, які пазначаны на сайце «БелЮрЗабяспечання», каб даведацца падрабязнасці пра прадаваныя рэчы, як мяркуецца, з кватэры Валерыя Цапкалы. Для прыкладу ўзялі двухспальны ложак за 350 рублёў.

— Мы не ведаем, каму належыць маёмасць, якая прадаецца ў інтэрнэт-краме. Вы можаце яе адкласці, а потым прыехаць на склад і паглядзець яе стан. Калі рэч падыдзе, тады яе можна купіць, — паведаміла супрацоўніца інтэрнэт-крамы.

Мы задалі пытанне Валерыю і Вераніцы Цапкалам, ці з іх выстаўленай на таргі мінскай кватэры гэтыя мэбля і тэхніка, але не атрымалі адказу.

Нагадаем, Сяргей Ціханоўскі — блогер, муж кандыдаткі ў прэзідэнты на выбарах 2020 года Святланы Ціханоўскай. Перад самым пачаткам выбарчай кампаніі яго арыштавалі нібыта за арганізацыю несанкцыянаванага мерапрыемства. Ён быў асуджаны на 18 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Валерый Цапкала ў мінулым кіраваў беларускім Паркам высокіх тэхналогій. Для ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі 2020 года ён сабраў ініцыятыўную групу, ездзіў па краіне. Аднак ЦВК адмовіў яму ў рэгістрацыі праз тое, што сабраных подпісаў пасля праверкі аказалася менш за сто тысяч. Калі палітыка не дапусцілі да ўдзелу ў выбарах, яго жонка Вераніка далучылася да аб’яднанага штаба Святланы Ціханоўскай. Валерый Цапкала пакінуў краіну ў ліпені 2020 года, асцерагаючыся пераследу. 9 жніўня з Беларусі з’ехала і Вераніка. Сям’я Цапкалаў асталявалася ў Латвіі. На радзіме Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама