Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  4. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  5. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  6. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  9. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


Латвія перастала пускаць у Беларусь аўто на транзітах з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч еўра. Пра гэта пішуць у профільных тэлеграм-каналах пра перасячэнне мяжы з гэтай краінай, а таксама пацвярджаюць удзельнікі аўтарынка. Раней такое ж рашэнне прыняла Польшча.

Фото со страницы "Большой Автоблог" в Instagram
Фота са старонкі «Большой Автоблог» у Instagram

Як толькі на польскай мяжы пачалі разварочваць аўто на транзітных нумарах з рухавіком ад 1,9 літра і даражэйшыя за 50 тысяч еўра, перагоншчыкі машын паехалі на пункты пропуску ў Літву і Латвію. Аднак на латвійскай мяжы іх таксама перасталі прапускаць, паведамілі ўвечары 26 сакавіка ў тэлеграм-канале «Грыгароўшчына — Патэрніекі». Некаторыя іншыя ўдзельнікі канала пацвердзілі гэтую інфармацыю. «Патэлефанавалі ў „Патэрніекі“, сказалі, што ў іх указанне ніякія транзіты вышэй за 1,9 літра не пускаць», — напісаў адзін з удзельнікаў канала. Яшчэ адзін карыстальнік паведаміў, што ўжо сутыкнуўся з тым, што аўто «развярнулі» і не далі праехаць у Беларусь.

27 сакавіка інфармацыю пра сітуацыю на латвійска-беларускай мяжы пацвердзілі на старонцы «Большой Автоблог» у Instagram.

«Сітуацыя з вывазам машын аб’ёмам больш за 1,9 л такая: усе паехалі на Латвію, з учарашняга вечара і Латвія перастала прапускаць аўтамабілі аб’ёмам 1,9+ л.

Такім чынам: усё аб’ёмам больш за 1,9 літра завезці ў РБ з Еўропы праблематычна. Амаль немагчыма», — паведаміў блогер.

Паводле яго звестак, цяпер сотні перагоншчыкаў курсуюць уздоўж мяжы, спрабуючы знайсці выйсце з сітуацыі, але яго пакуль няма. CMR (міжнародная аўтамабільная накладная) на Казахстан і іншыя прыёмы не працуюць, адзначае блогер.

Нагадаем, Польшча з 23 сакавіка забараніла вывозіць у Беларусь аўтамабілі з аб’ёмам рухавіка ад 1,9 літра і больш, а таксама даражэйшыя за 50 тысяч еўра. Пры гэтым польскія ведамствы не паведамляюць, з чым звязаная гэтая забарона, вядома, што ў санкцыйны спіс аўтамабілі не ўключаныя.

На польскай мяжы кіроўцам паведамляюць, што для таго, каб мець магчымасць пераганяць аўто ў Беларусь, патрэбны новы камплект дакументаў, сярод якіх — заявы ад экспарцёра і вытворцы аўто.

Беларуская мытня 25 сакавіка заявіла, што чула пра новаўвядзенне з боку Польшчы, але афіцыйных паведамленняў у ведамстве не атрымлівалі.

Паводле звестак расследавальнікаў праекта «Бюро», Польшча ўваходзіць у топ-3 краін ЕС, з якіх у нашую краіну трапляе больш за ўсё аўто. Так, на фоне вайны пастаўкі машын з ЕС у Беларусь падскочылі ў чатыры разы — амаль да 1,5 млрд еўра, а летась перавысілі 1,7 млрд еўра, адзначаюць расследавальнікі са спасылкай на звесткі Еўрастата. Больш за ўсё аўтамабіляў у нашую краіну прадаюць Германія, Літва і Польшча. Толькі за дзевяць месяцаў мінулага года з трох краін у Беларусь вывезлі амаль 60 тысяч машын. На фоне вайны Беларусь стала перавалачнай базай для паставак люксавых аўтамабіляў на дзясяткі мільёнаў даляраў у Расію, нягледзячы на байкот і санкцыі, перакананыя расследавальнікі.

Чытайце таксама