Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  4. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  5. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  6. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  7. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Беларусские подростки показали средние пальцы во время салюта. Их уже задержали
  10. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  11. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  12. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


Падчас сустрэчы міністраў замежных справаў краін NATO з журналістамі на ўмовах ананімнасці пагаварыў высокапастаўлены чыноўнік альянсу. «Люстэрку» ўдалося задаць некалькі пытанняў наконт заявы Валерыя Сахашчыка пра тое, што Беларусь і Расія рыхтуюцца напасці на Літву. Таксама чыноўнік расказаў, як NATO ацэньвае імавернасць далучэння нашай краіны да вайны на фоне словаў Лукашэнкі пра падрыхтоўку да яе.

Встреча министров иностранных дел стран НАТО в штаб-квартире Альянса. Брюссель, Бельгия, 3 апреля 2024 года. Фото: NATO.int
Сустрэча міністраў замежных справаў краін NATO ў штаб-кватэры альянсу, Брусэль, Бельгія, 3 красавіка 2024 года. Фота: NATO.int
Нагадаем, Валерый Сахашчык 24 сакавіка ў Варшаве сказаў, што Беларусь і Расія рыхтуюць планы па выкарыстанні ядзернай зброі і «бліцкрыгу на Вільнюс». «Я гэта дакладна ведаю», — сказаў ён, дадаўшы, што «беларускія генералы са сваімі калегамі з Масквы малююць стрэлкі на картах у бок Вільнюса». Пазней у каментары «Люстэрку» былы беларускі вайсковец удакладніў, што інфармацыю пра гэта ён атрымаў з «крыніц высокага ўзроўню» (праўда, не назваў якіх). І дадаў, што напад можа адбыцца ў ліпені-жніўні 2024 года.

Адказваючы на пытанне «Люстэрка», высокапастаўлены чыноўнік NATO сказаў, што не мае інфармацыі, якую паведаміў Валерый Сахашчык.

— У мяне няма ніякай непасрэднай інфармацыі з крыніцы, якую мы б лічылі дакладнай, — сказаў суразмоўца.

Мы таксама спыталі яго, як у Паўночнаатлантычным альянсе ацэньваюць магчымасць нападу Беларусі і Расіі на адну з краін NATO, у прыватнасці, на Літву.

— Вы ведаеце, што Уладзімір Пуцін разумее сілу абавязанняў NATO. Ён разумее абавязанні паводле пятага артыкула Статута (напад на адну краіну NATO лічыцца нападам на ўвесь альянс. — Заўв. рэд.). І я веру, што ён працягвае заставацца моцным і эфектыўным фактарам стрымлівання.

Журналісты таксама папрасілі чыноўніка альянсу ацаніць імавернасць далучэння Беларусі да ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны з улікам правядзення вайсковых вучэнняў і праверкі баяздольнасці Узброеных сіл.

— Мы лічым, што Беларусь па-ранейшаму не мае намеру афіцыйна далучацца да вайны, — сказаў чыноўнік NATO. — Беларусь заявіла, што рухі ўздоўж мяжы носяць абарончы характар, і мы вельмі ўважліва сочым за гэтым. Лукашэнка мусіць разумець, што ўвесь цяжар санкцый, якія саюзнікі наклалі на Расію, у роўнай ступені ляжа і на Беларусь, калі беларускія войскі пачнуць весці наступальныя аперацыі супраць Украіны. Так што пакуль мы не бачым зацікаўленасці Беларусі ў рэальным уступленні ў вайну.

Ці могуць Расія і Беларусь супрацоўнічаць больш? Безумоўна. І гэта зноў жа тое, за чым мы вельмі ўважліва сочым. Ступень залежнасці Лукашэнкі ад Расіі не змяншаецца. І, улічваючы гэта, мы будзем непакоіцца яшчэ доўга. Але я не думаю, што цяпер ёсць нешта канкрэтнае, чым я асабліва занепакоены.

Чытайце таксама