Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  2. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  3. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  4. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  5. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  6. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  7. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  8. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  9. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  10. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  11. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  12. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
Читать по-русски


80% беларусаў, якія эмігравалі, «збіраюцца вярнуцца ў краіну пры ўмове, што ў ёй зменіцца ўлада», заявіў акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі, прадстаўляючы 17 чэрвеня ў Берліне прамежкавыя вынікі апытання, якое праводзіцца пры падтрымцы праекта VisiBYlity, піша «Позiрк».

Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: TUT.BY
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: TUT.BY

Эксперт удакладніў, што ў апытанні ўдзельнічаюць беларусы, якія жывуць у Польшчы і Літве і былі вымушаныя пакінуць радзіму пасля падзей 2020 года, і ўкраінцы — пасля расійскага ўварвання ў 2022-м. Паводле яго словаў, даследаванне працягваецца, пакуль гатовыя толькі «першыя высновы», «папярэднія вынікі пасля апытання 300 рэспандэнтаў, палова з якіх — беларусы». «Таму звесткі нельга лічыць канчатковымі і рэпрэзентатыўнымі», — падкрэсліў Львоўскі.

На прэзентацыі акадэмічны дырэктар BEROC канстатаваў, што ўдзельнікі апытання — як беларусы, так і ўкраінцы — «настроеныя дастаткова песімістычна». На прамое пытанне, ці збіраюцца яны вяртацца ў сваю краіну, толькі 20% рэспандэнтаў — грамадзян абедзвюх дзяржаваў адказала, што гатовыя гэта зрабіць без умоваў (украінцы пры ўмове завяршэння баявых дзеянняў — 40%, завяршэння баявых дзеянняў і змены ўлады ў РФ — 88%).

Паводле Львоўскага, папярэднія вынікі паказалі, што ў першы год жыцця ў новай краіне незадаволеныя сваёй працай 40% мігрантаў, пасля трох гадоў гэтая лічба змяншаецца да 15%.

Даследчыкаў, адзначыў ён, у першую чаргу цікавілі эмігранты «з высокім чалавечым капіталам», але «неканвертавальнай прафесіяй». «Паспяховы адвакат ці юрыст ва Украіне з веданнем крымінальнага права сваёй краіны не будзе вельмі запатрабаваны ў Польшчы ці Літве, — растлумачыў прадстаўнік даследчага цэнтра. — Тое самае можна сказаць пра выкладчыка ў школе ці ўніверсітэце. І некаторыя віды дактароў. Тэрапеўт — канвертавальная прафесія, а нейраанколаг — неканвертавальная ў эміграцыі. Таксама не вельмі канвертавальныя ў эміграцыі псіхолагі і псіхіятры».

Высокі чалавечы капітал, паводле Львоўскага, «не азначае высокай зарплаты»: «Чым вышэйшая была зарплата ў роднай краіне, тым лепш людзі адаптуюцца ў эміграцыі».

«Напрыклад, сярод апытаных з заробкам, ніжэйшым за сярэдні ў „дамашняй краіне“, толькі 18% кажа, што іх навыкі спатрэбіліся ў эміграцыі, — адзначыў эксперт. — 19% тых, хто атрымліваў дома сярэдні заробак і нядрэнна ўладкаваўся на новым месцы. 44% тых, хто зарабляў вышэй за сярэдні, прыдаюцца навыкі ў новай краіне. [Зарабляюць] значна вышэй за сярэдні — больш за тры сярэднія заробкі, сярод іх 72% кажа, што іх навыкі прыдаюцца ў новай краіне».

Часцей за ўсё эмігранты з неканвертавальнымі прафесіямі выбіраюць «пачаць усё з нуля» — паспрабаваць перазапусціць кар’еру, прайсці кваліфікацыйныя экзамены, сабраць кліенцкую базу, знайсці працу ў сумежнай індустрыі, якая б не патрабавала перанавучання.

Львоўскі падкрэсліў, што на выбар той ці іншай стратэгіі ў першую чаргу ўплывае «аптымізм што да вяртання на радзіму». «Найбольш аптымістычныя людзі часцей выбіраюць пачаць нейкую працу з нуля. Відавочна, чакаюць, што змогуць вярнуцца і працягнуць кар’еру, а ў новай краіне неяк здабыць на хлеб з маслам — і добра», — растлумачыў ён.

Эмігранты, якія сутыкаюцца з бюракратычнымі перашкодамі, «часцей выбіраюць працу ў сумежнай індустрыі». Чым даўжэй чалавек знаходзіўся ў кар’еры, адзначыў эксперт, тым даўжэй ён імкнецца «захаваць сваю кар’еру і чалавечы капітал».

Каб эмігранты лепш адаптаваліся на новым месцы, даследчык рэкамендаваў краінам іх знаходжання «ствараць цэнтры адаптацыі і пошуку працы для людзей, якія маюць з гэтым цяжкасці».

Праект VisiBYlity, які рэалізуе Інстытут еўрапейскай палітыкі (Германія), пачаўся 1 ліпеня 2023 года і скончыцца 21 чэрвеня 2024-га. Ён закліканы прыцягнуць «большую ўвагу да беларускай дыяспары з боку нямецкай і еўрапейскай грамадскасці».