Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  2. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  3. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  4. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  10. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
Читать по-русски


У беларускіх дэмакратычных сілах пракаментавалі начны прылёт у Беларусь, імаверна, расійскіх беспілотнікаў, адзін з якіх быў збіты над Гомелем. Святлана Ціханоўская лічыць, што ў выніку такіх інцыдэнтаў вайна ў нашай краіне адчуваецца ўсё мацней. Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацбяспецы Вадзім Кабанчук адзначыў, што яны пагражаюць жыццю беларусаў.

Пашкоджаны падзеннем беспілотніка склад у Гомелі. 5 верасня 2024 года. Фота: МНС

Лідарка дэмсіл Святлана Ціханоўская напісала ў Х, што мінулай ноччу ў Беларусі былі збітыя «некалькі „бадзяжных“ расійскіх беспілотнікаў».

— Вайна адчуваецца ўсё мацней, бо гэтыя ўварванні адбываюцца ўсё часцей. Гэта не выпадковы, а сістэматычны [інцыдэнт]. Нават прапаганда рэжыму больш не можа гэта хаваць. Вайна падкрадаецца да Беларусі, і мы павінныя яе спыніць, — мяркуе палітык.

Прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацбяспецы Вадзім Кабанчук заявіў, што начны інцыдэнт сведчыць пра «сістэмнае парушэнне паветранай прасторы Беларусі расійскімі беспілотнікамі, якое прапаганда Лукашэнкі схільная замоўчваць».

— Відавочна, гэта не беспілотнікі, якія адхіліліся ад курсу на дзясяткі кіламетраў, і не беспілотнікі, якія трапілі пад уздзеянне ўкраінскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. Гэта праца ўзброеных сіл Расіі для заходу на цэлі ва Украіне з боку Беларусі, у абход украінскай сістэмы супрацьпаветранай абароны, — падкрэсліў ён.

На думку Кабанчука, здарэнне з дронамі дазваляе дапусціць, што паміж Пуціным і Лукашэнкам можа існаваць пагадненне пра «імітацыю напружанасці», з дапамогай якога яны разлічваюць падмануць Украіну і Захад. Альбо расійскі бок папросту не інфармуе беларускіх калег пра маршруты і мэты з’яўлення такіх аб’ектаў у паветранай прасторы нашай краіны.

Прадстаўнік АПК падзякаваў беларускім вайскоўцам, якія адправілі авіяцыю збіваць беспілотнікі, і адзначыў, што яны зрабілі згодна з прысягай.

— Прынамсі, знішчыўшы расійскую цэль, яны зэканомілі час і рэсурсы ўкраінскай супрацьпаветранай абароны. Зычу працягваць у тым жа духу, — дадаў ён.

Разам з тым такія інцыдэнты, у тым ліку падзенне абломкаў беспілотніка на жылыя масівы ў Гомелі, нясуць непасрэдную пагрозу жыццю беларусаў, падкрэсліў Кабанчук.

— Водгаласы вайны дакаціліся да Беларусі, — канстатаваў ён.

На яго думку, беларускія ўлады не будуць клапаціцца пра тое, каб папярэдзіць людзей пра новыя магчымыя атакі. Прадстаўнік АПК параіў беларусам самастойна маніторыць сітуацыю ў незалежных крыніцах, але выконваючы меры інфармацыйнай бяспекі.

Нагадаем, маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведаміў, што ў ноч на 5 верасня некалькі расійскіх дронаў «Шахед» заляцелі ў Беларусь з Чарнігаўскай вобласці Украіны. У Баранавічах у неба паднялі знішчальнікі, у Гомельскім раёне былі чуваць выбухі. Як мінімум адзін збіты беспілотнік упаў у Гомелі. Праз разбураныя абломкі ў адным з раёнаў горада ўзніклі пажары, іх патушылі.

У Мінабароны Беларусі пацвердзілі начны прылёт беспілотнікаў і паведамілі, што ўсе цэлі знішчыла СПА. Там не ўдакладнілі, з якой краіны заляцелі дроны і чыёй яны вытворчасці.

Па факце парушэння дзяржмяжы ў паветранай прасторы праводзіцца праверка.

Чытайце таксама