Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  2. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  3. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  4. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  5. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  6. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  7. Лукашэнка памілаваў 42 асуджаных па «палітычных» артыкулах
  8. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  9. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  10. Сложно поверить, но папа Франциск собирался участвовать в крещении детей беларусского бизнесмена — однако умер за день до. Рассказываем
  11. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  12. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  13. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
Читать по-русски


Аляксандр Лукашэнка 19 верасня чарговым разам паразважаў пра выбары. Ён параўнаў іх з полем бою і заявіў, што галоўны стандарт выбараў у Беларусі — наколькі яны адпавядаюць заканадаўству краіны. Таксама на сустрэчы з кіраўнікамі выбарчых органаў краін СНД ён расказаў пра магчымае запрашэнне міжнародных назіральнікаў, паведамляе яго прэс-служба.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: TUT.BY
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: TUT.BY

На думку Лукашэнкі, у СНД у цэлым «электаральныя кампаніі ўжо даўно перасталі быць тэхнічнай працэдурай».

— Гэта ўжо поле бою ў перадвыбарны і выбарны перыяды, дзе галоўная дзейная асоба — органы Цэнтральнай выбарчай камісіі, — заявіў ён і дадаў, што якасная падрыхтоўка выбараў гарантуе «падтрыманне палітычнай стабільнасці».

Пры гэтым Лукашэнка прызнаў, што «трэба вывучаць і сусветны досвед», хоць «наўрад ці мы там нешта пазычым».

— Напэўна, мы ўсе ўжо вывучылі і прынялі ў сябе дома адпаведныя рашэнні. Важна распрацоўваць уласныя стандарты, і галоўны стандарт, якога мы з вамі заўсёды прытрымліваемся, — гэта не тое, як нам навяжуць нейкія прынцыпы «па паняццях» з боку АБСЕ ці яшчэ нейкіх арганізацый, а тое, наколькі будуць адпавядаць нашыя законы і падзаконныя акты Канстытуцыі і наколькі выбары будуць адпавядаць таму заканадаўству, якое прынятае ў нашых краінах, — сказаў ён.

Што да прызначаных на 2025 год прэзідэнцкіх выбараў, то, паводле Лукашэнкі, «беларускі народ мусіць сам, без усялякага ціску вызначыць, хто будзе ўзначальваць краіну».

Ён запэўніў, што Беларусь не супраць прысутнасці міжнародных назіральнікаў падчас правядзення выбараў у краіне — гэта адносіцца перш за ўсё да прадстаўнікоў дзяржаваў СНД. З астатнімі ўсё не так проста.

— Сёння мы думаем, што рабіць з так званымі замежнымі назіральнікамі, бо мы ведаем: іх прыезд — гэта нарыхтаваныя дакументы, якія яны потым абвесцяць і падпішуць, — заявіў Лукашэнка.

Ён прызнаўся, што «хацелася б, каб яны ўбачылі і расчараваліся ў тым меркаванні, з якім яны прыедуць да нас».

— Але мы не можам дапусціць, каб яны зноў прыехалі са сваімі талмудамі і зрабілі адпаведную заяву, якая ўжо нарыхтаваная ці напісаная не іх рукой, — дадаў палітык.

Нагадаем, сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі мусяць адбыцца не пазней за 20 ліпеня 2025 года. 14 жніўня аб’яднанне былых сілавікоў BELPOL са спасылкай на свае крыніцы паведаміла, што выбары запланаваныя на 23 лютага.

Раней дэмакратычныя сілы Беларусі неаднаразова заяўлялі, што будуць дабівацца іх непрызнання міжнароднай супольнасцю.

Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі масавымі пратэстамі за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Палітычны крызіс, які ўзнік пасля іх, і шырокамаштабныя рэпрэсіі працягваюцца дагэтуль.

Чытайце таксама