Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  2. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  3. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
  4. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  5. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  6. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  7. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  8. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  9. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  10. Зяленскі паедзе на перамовы з Пуціным, нават калі Расія не спыніць агонь — Axios
  11. Ёсць куды падаць: чаму курс даляра працягвае зніжацца? Прагноз па валютах
  12. Бондарава прайшлася па Чарнецкім, які «цяпер выконвае ролю міністра культуры». Дасталася і старшыні КДК
  13. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  14. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  15. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
Читать по-русски


/

Падчас размовы з жыхарамі аграгарадка Парахонск Пінскага раёна Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь збівае шмат беспілотнікаў, якія заляцелі ў нашую краіну, піша яго прэс-служба.

Фото: Reuters
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Reuters

Паводле яго, і Украіна, і Расія цяпер закупляюць велізарную колькасць БПЛА, але «ў нявопытных руках і пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы яны страчваюць арыенцір і залятаюць у Беларусь».

«Некалькі выпадкаў такіх было і з боку Расіі, і з боку Украіны, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Шмат мы збіваем. Мы не глядзім, гэта расійскія ці ўкраінскія».

Палітык адзначыў, што ў Беларусі пачалі вырашаць гэтыя пытанні на ўзроўні спецыялістаў, не выносячы ў публічнае поле. Нібыта такія дамоўленасці былі дасягнутыя і з абодвума бакамі.

«Вось учора… Я нават здзівіўся, калі атрымаў інфармацыю. Гэта нашыя збеглыя з-за мяжы пачалі падкідваць: насустрач прэзідэнцкаму борту вылецелі беспілотнікі. Думаю, што гэта дробнае паскудства, правакацыя. Трэба разумець, што мы знаходзімся на фронце: зусім побач, вось за плотам ідзе вайна. Таму мая галоўная задача — не дапусціць уцягвання ў гэтую бойку, у гэтую вайну Беларусі, — заявіў Лукашэнка. — Таму мы на гэта рэагуем як спецыялісты, рэагуем моўчкі, але даём зразумець, што ў выпадку, калі не дай бог што, давядзецца адказваць. Адказаць ёсць чым».

Ён таксама дадаў, што «збіць верталёт прэзідэнта — гэта вайна, якая ўкраінцам не патрэбная».

«Таму я не думаю, што ва Украіне тыя, хто прымае рашэнні, заклапочаныя гэтай праблемай. Хоць, вядома, што тут казаць, гэта непрыемна», — падсумаваў палітык.

Нагадаем, маніторынгавы праект «Беларускі Гаюн» паведамляў, што ў Калінкавічах раніцай 3 кастрычніка выбухнуў расійскі «Шахед»: каля пяці раніцы жыхары горада чулі гучны гук выбуху. Пасля гэтую інфармацыю ўдалося пацвердзіць з некалькіх крыніц. У выніку высветлілася, што выбух над Калінкавічамі быў чуваць каля 04.55.

Увечары ў чатах Калінкавічаў пачало распаўсюджвацца відэа, знятае камерай вонкавага назірання, з імаверным падзеннем беспілотніка. На запісе чуваць шум бензінавага рухавіка і аглушальная дэтанацыя боепрыпасу.

Днём 4 кастрычніка стала вядома, што гаспадыню дома ў Калінкавічах, побач з якім было знятае відэа з гукам падзення беспілотніка, затрымалі супрацоўнікі КДБ з сілавой падтрымкай вайскоўцаў САХР.