Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я был убит 2 марта 1943 года». Как солдат потерял четверть мозга, но не сдался болезни, а написал дневник — и стал известен на весь мир
  2. Цифра превосходит самые смелые ожидания Лукашенко. В Пакистане рассказали, сколько трудовых мигрантов готовы отправить в Беларусь
  3. Стало известно, как накажут девочек из Могилева, показавших неприличный жест на салюте 9 мая. Их сняли в «покаянном» видео
  4. Пропавшая Мельникова объехала три страны, пока говорила коллегам, что болеет. За это время в фонде демсил исчезли деньги — расследование
  5. С 1 сентября расписание ждут изменения. Уроков по какому предмету станет больше, — рассказываем
  6. Синоптики предупредили об опасном гидрометеорологическом явлении
  7. Кремль назвал очередное условие, на котором готов к 30-дневному перемирию с Украиной. На Западе отреагировали
  8. Путин предложил Киеву возобновить прямые переговоры, прерванные в 2022 году, — назвал дату и место встречи
  9. 9 мая Путин сделал несколько заявлений, которые противоречат программе российских националистов. В чем их разногласия
  10. «И буду ждать Путина в четверг в Турции. Лично». Зеленский заявил, что готов лично встретиться с Путиным для переговоров
  11. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  12. Вводят изменения, которые касаются рынка недвижимости
  13. «Ну что, доигрались?» МАРТ выяснил, почему в магазинах пропала картошка
Читать по-русски


/

Сёння на паседжанні ЦВК разгледзелі пытанні пра рэгістрацыю ініцыятыўных груп грамадзян у падтрымку кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Такім чынам, 4 лістапада стаў вядомы канчатковы спіс кандыдатаў у прэтэндэнты на выбарах.

ЦИК Беларуси. Фото: телеграм-канал комиссии
ЦВК Беларусі. Фота: тэлеграм-канал камісіі

Раней ЦВК Беларусі зарэгістраваў ініцыятыўныя групы Аляксандра Лукашэнкі, дэпутата і лідара Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алега Гайдукевіча, кіраўніка Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка і былой прэс-сакратаркі МУС Вольгі Чамаданавай.

Сёння, 4 лістапада, былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі ў 2020 годзе Ганны Канапацкай, старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага саюза афіцэраў (БСА) Сяргея Бобрыкава, першага сакратара ЦК КПБ Сяргея Сыранкова.

Прадпрымальніцы Дыяне Кавалёвай у рэгістрацыі яе ініцыятыўнай групы адмовілі: яна набрала 85 чалавек (неабходна 100), звесткі астатніх прызналі недакладнымі. Таксама адмовілі Віктару Куляшу: ён не падаў спісу сябраў ініцыятыўнай групы, а толькі заяву.

Такім чынам, прэтэндэнтамі на ролю кандыдатаў на выбарах-2025 сталі сем чалавек. Іх ініцыятыўныя групы з 7 лістапада могуць прыступаць да збору подпісаў:

  1. Аляксандр Лукашэнка.
  2. Алег Гайдукевіч.
  3. Аляксандр Хіжняк.
  4. Вольга Чамаданава.
  5. Ганна Канапацкая.
  6. Сяргей Бобрыкаў.
  7. Сяргей Сыранкоў.

Нагадаем, першай 26 кастрычніка падала пакет неабходных папер ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі, праз некалькі дзён яна была зарэгістраваная. Пры гэтым тады ж ЦВК адмовіў у рэгістрацыі дзвюм групам: старшыні руху «За Свабоду» і эксперта па рэгіянальным развіцці Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Юрася Губарэвіча, бо ён падаў дакументы праз электронную пошту, і Аляксандра Драздова — праз адсутнасць некаторых папер.

Для вылучэння кандыдатам трэба сабраць не менш за 100 000 подпісаў. Улады традыцыйна выкарыстоўваюць для гэтага адміністрацыйны рэсурс.