Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
  2. Лукашэнка выказаўся на балючую апошнім часам для беларусаў тэму і прапанаваў яшчэ месяц пацярпець: «Гэта такая хітрая задума»
  3. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  4. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  5. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  6. Лукашэнка заявіў, што «крыху затрымаўся» ва ўладзе, і заклікаў «пацярпець»
  7. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  8. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  9. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  10. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  13. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
Читать по-русски


/

Для Беларусі важнейшы курс расійскага рубля і юаня, чым даляра і еўра. Пра гэта ў эфіры дзяржтэлеканала «Беларусь 1» расказаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка.

Фото: TUT.BY
Фота: TUT.BY

Беларусы ўважліва сочаць за зменлівымі курсамі валют, дзе рубель у апошнія тыдні паскорыў падзенне да даляра, аднак гэтая сітуацыя, з пункту гледжання Рамана Галоўчанкі, не выклікае асаблівага хвалявання.

«Я не бачу нейкай напружанасці ў гэтым пытанні. Па-мойму, мы за гэтыя гады сваёй палітыкай эканамічнай, якую мы праводзім, усялілі, па-першае, у людзей упэўненасць у першую чаргу ў беларускім рублі. Пра гэта кажа і ўстойлівы рост нашых дэпазітаў у банкаўскай сістэме — як фізічных асобаў, так і юрыдычных асобаў, чаго не было вельмі доўгі час», — сказаў Галоўчанка.

Прыкметай стабільнасці беларускага рубля ён таксама назваў скарачэнне дэпазітаў у замежнай валюце.

Галоўчанка ўпэўнены, што сітуацыя са скокамі курсу — «часовая з’ява». Адной з прычын ён лічыць пераабранне Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта ЗША: ён паабяцаў зрабіць Амерыку вялікай (зноў), і гэта ўплывае на міжнародны фінансавы рынак.

«Усе чакаюць, што даляр будзе мацнейшым. Адпаведна, ф’ючарсы валютныя ўжо ўлічваюць гэтую папраўку. Яны цалкам потым могуць адыграць назад. Гэта, я б сказаў, такое больш эмацыйнае рашэнне, якое таксама ўплывае на інвестараў. З улікам таго, што наш валютны курс плавае, у нас рынкавае цэнаўтварэнне, таму беларускі рубель аўтаматычна здэвальваваўся трохі да даляра ЗША. Але я падкрэслю, што ўвесь час да гэтага беларускі рубель умацоўваўся да амерыканскай валюты», — растлумачыў прэм’ер.

Галоўчанка таксама заявіў, што для Беларусі важныя іншыя замежныя валюты — расійскі рубель і кітайскі юань, бо гэта валюты «асноўных гандлёвых партнёраў і тых дружалюбных краін, якія з намі разлічваюцца ў гэтых валютах».

Чытайце таксама