Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  13. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


/

Нядаўна ў сацсетках абмяркоўвалі «старыя» даляры, з якімі могуць узнікаць праблемы ў абменніках: нібыта некаторыя банкі могуць перастаць прымаць купюры старога ўзору або пачнуць браць за гэта камісію. Ці так гэта, дзяржагенцтву «Мінск-Навіны» расказаў старшыня Асацыяцыі беларускіх банкаў Міхаіл Правораў.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: Reuters

Правораў заявіў, што гаворка ідзе пра фэйк:

— У банках няма абмежаванняў што да прыёму даляраў старога ўзору. Даляры ЗША пачынаючы з 1928 года выпуску — законны плацежны сродак у адпаведнай замежнай дзяржаве і таму падлягаюць прыёму ў касах беларускіх банкаў.

Паводле яго словаў, цяпер усе банкі працуюць па правілах, прадугледжаных заключаным імі «Пагадненнем пра выкарыстанне адзінага пераліку прыкмет плацежнасці банкнот у замежнай валюце» (за выключэннем расійскіх рублёў), у рамках якога патрабаванні да прыёму даляраў адзіныя.

Банкі прымаюць і выдаюць наяўную замежную валюту, калі банкноты не пашкоджаныя і не старыя, то-бок адпавядаюць пераліку прыкмет плацежнасці.

— Падчас здзяйснення банкаўскіх аперацый, напрыклад куплі валюты, можна папрасіць работніка банка выдаць банкноту даляраў ЗША менавіта новага ўзору, але пры яе наяўнасці ў касе, — дадаў Правораў.

Такім чынам, купюры старога ўзору маюць той самы статус, што і новага: ніякіх абмежаванняў на іх куплю і продаж няма, камісія не спаганяецца.

Журналіст дзяржагенцтва выбарачна звярнуўся ў абменныя пункты розных банкаў. Ва ўсіх выпадках абменнікі пагадзіліся прыняць даляры старога ўзору без праблем. Курс пры гэтым быў звычайны. На пытанне, ці могуць выдаць купюры новага ўзору, адказалі станоўча ў кожным з абменнікаў.

Банкноты даляраў, еўра і расійскіх рублёў з пашкоджаннямі прымаюцца ў буйных банках з камісіяй 5% ад сумы ў беларускіх рублях, але не менш за 25 рублёў, паводле спісу прыкмет плацежнасці валюты.

Нагадаем, на старыя даляры, якія ёй выдалі ў абменніку, нядаўна паскардзілася адна з карыстальніц TikTok. Яна асцерагалася, што ў будучыні сама не зможа іх абмяняць. Аднак пазней беларуска знайшла банк, які пагадзіўся прыняць купюры старога ўзору.

Чытайце таксама