Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Лукашенко выступил на параде в честь Дня Победы. Большая часть речи была посвящена ЕС, который он назвал «возрождающимся фашизмом»
  2. Мерц, Макрон и Стармер прибыли в Киев
  3. Есть фирмы, которые из года в год выигрывают конкурсы по госзакупкам на крупные провластные мероприятия. 9 Мая не стало исключением
  4. Пакистан объявил о крупномасштабной военной операции против Индии
  5. На рынку нерухомасці ў Мінску ўзнік дэфіцыт пэўнага жылля, праз што рэкордна падскочылі цэны. Эксперты растлумачылі, што адбываецца
  6. Пакуль выжылыя беларусы пакутавалі ў галечы, кіраўніцтва рэспублікі крала. Расказваем пра жахлівую карупцыю ў Беларусі пасля вайны
  7. Эксперты: Путин использует День Победы, чтобы подготовить общество к войне с Западом
  8. Американский журналист спросил у Лукашенко, должен ли сейчас Путин согласиться на перемирие с Украиной. Вот его ответ
  9. Беларусская провластная группа выступила перед жителями одной из стран ЕС, но там ей оказались совсем не рады. Что произошло
  10. После 2020-го на заводах по требованию Лукашенко увольняли из-за «политики» — из закрытых документов стало понятно, чем это обернулось
  11. «Заяву на памілаванне я не пісаў». Вялікае інтэрв'ю «Люстэрка» з Юрыем Зянковічам, якому далі 11 гадоў за «дзяржаўны пераварот»
  12. Эксперты рассказали, почему Россия против соглашения о прекращении огня и присутствия миротворцев в Украине
  13. Конклав кардиналов в Ватикане выбрал папу римского. Стало известно его имя
  14. На параде в Москве Путин не сел возле Лукашенко. Его посадили возле политика, с которым тот конфликтовал
Читать по-русски


/

У Беларусь за 2024 год прыбыло больш за 33 тысячы працоўных мігрантаў, вынікае са звестак МУС. Гэта прыкладна ў 2,5 разу больш, чым у 2023-м. Пры гэтым актыўней за ўсё экспаты прыязджалі з Туркменістана. Нагадаем, у студзені гэтага года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што трэба актыўней прыцягваць у нашую краіну працоўных мігрантаў.

Иллюстративный снимок. Фото: TUT.BY
Ілюстрацыйны здымак. Фота: TUT.BY

Як паведамляецца, больш за 80% замежнікаў прынялі на працу па спрошчанай схеме, пры якой наймальніку не трэба атрымліваць на гэта дазвол. Нагадаем, у 2025 годзе ў Беларусі пашырылі спіс прафесій, па якіх можна працаўладкоўваць экспатаў без узгадненняў. Для гэтага дастаткова пісьмова паведаміць у падраздзяленне па грамадзянстве і міграцыі цягам трох працоўных дзён пасля заключэння працоўнай дамовы.

Паводле звестак МУС, амаль палову з агульнай колькасці прыбылых у 2024 годзе экспатаў складаюць грамадзяне Туркменістана. Следам размясціліся прыезджыя з Расіі, Кітая, Украіны, Узбекістана. Для параўнання: у 2020 годзе большасць экспатаў у Беларусь прыбыло з РФ.

Нагадаем, 16 студзеня гэтага года вырашыць праблему дэфіцыту працоўных кадраў за кошт працоўнай міграцыі прапанаваў Аляксандр Лукашэнка.

Больш за 13,5 тысячы чалавек з замежных работнікаў, якія прыбылі летась, — кваліфікаваныя спецыялісты. Яшчэ больш за 11 тысяч працуюць па рабочых спецыяльнасцях, каля 6,5 тысячы — у сферы абслугоўвання і гандлю.

Пры гэтым з Беларусі ў 2024 годзе, паводле звестак МУС, на заробкі выехала 3497 чалавек, большасць з іх — у Расію. Гаворка пра тых, хто выправіўся «па рубель» з дапамогай кампаній і ІП, якія аказваюць паслугі па працаўладкаванні за мяжой. У 2023-м было 4535 чалавек. Пры гэтым рэальная колькасць тых, хто з’ехаў на заробкі, можа быць прыкметна вышэйшай, бо ў тую ж РФ нашыя суайчыннікі часцяком выязджаюць, не паведамляючы міграцыйным службам.

Нагадаем, у Беларусі назіраецца дэфіцыт кадраў.