Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  2. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  3. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  4. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  5. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  9. Троллейбусная сеть Минска — крупнейшая в мире. Почему от этого транспорта отказываются во многих странах, несмотря на экологичность?
  10. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  11. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  12. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  13. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  14. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
Читать по-русски


/

Урад Беларусі склаў паўнамоцтвы 3 лютага, але Лукашэнка чыноўнікаў не адпусціў. Толькі праз месяц, 3 сакавіка, ён часткова агучыў новы склад, не называючы прэм’ер-міністра. Інтрыга заключалася ў тым, ці застанецца Раман Галоўчанка на гэтай пасадзе. І вось праз тыдзень стала вядома, што не застанецца, а пойдзе ў Нацбанк. Новым прэм’ерам стаў кіраўнік Мінскай вобласці Аляксандр Турчын, які быў віцэ-прэм'ерам у часы «рэфарматарскага» ўрада Сяргея Румаса. «Люстэрка» спытала ў экспертаў пра значэнне гэтых перастановак. Ці можна разлічваць, што вяртанне Турчына ва ўрад — прадвесце будучых рынкавых рэформаў?

Александр Турчин во время мероприятия «Кастрычніцкі эканамічны форум — 2018», Минск, 5 ноября 2018 года. Фото: TUT.BY
Аляксандр Турчын падчас мерапрыемства «Кастрычніцкі эканамічны форум — 2018», Мінск, 5 лістапада 2018 года. Фота: TUT.BY

Новы прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын адносна малады — яму няма і 50 гадоў. У 2018 годзе, у разгар ліберальных рэформаў у Беларусі, Лукашэнка прызначыў яго першым віцэ-прэм'ерам ва ўрадзе Сяргея Румаса, які лічыўся прарынкавым.

Там Турчын курыраваў стратэгічныя галіны, уключаючы IT-сферу. Ён запомніўся сваімі ліберальнымі выказваннямі пра рынкавыя рэформы, дэкрыміналізацыю бізнесу, развіццё IT-краіны і гэтак далей. Турчын прабыў на гэтай пасадзе менш за паўтара года.

У кастрычніку 2019 года Лукашэнка замест яго прызначыў тагачаснага міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога (цяпер ён — кіраўнік Адміністрацыі палітыка). А віцэ-прэм'ера адправіў кіраваць Мінскай вобласцю. Абвяшчаючы пра яго прызначэнне прэм’ерам 10 сакавіка, Лукашэнка сказаў, што ў Турчына ёсць такія ж прэзідэнцкія схільнасці, як у яго.

«Турчын падаецца Лукашэнку найбольш кампетэнтным»

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй, доктар палітычных навук Рыгор Астапеня лічыць, што прызначэнне Аляксандрам Лукашэнкам ужо правераных людзей у вярхоўку ўрада і Нацыянальнага банка сведчыць пра тое, што сістэме не хапае новых кадраў.

— У рэжыму досыць кароткая лаўка запасных, з якіх можна выбраць кагосьці новага на такія высокія пасады, — лічыць Астапеня. — Паколькі кадраў няшмат, Турчын падаецца Лукашэнку найбольш кампетэнтным. Да таго ж не ўсе хочуць быць прэм’ерамі. Гэта не самая прыемная пасада.

Палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман адзначае, што змена прэм’ер-міністра можа казаць пра рост апаратнай вагі Рамана Галоўчанкі. Прасцей кажучы, ягоны аўтарытэт сярод чыноўнікаў мог павялічыцца настолькі, што Лукашэнка пачаў баяцца гэтага.

— Відаць, непакоіла, што Галоўчанка — чалавек разважлівы і з амбіцыямі. Вядома, ён спрабуе гэта хаваць, але тое, што гэта прысутнічае, вельмі відавочна, — упэўнены Фрыдман.

Таму прызначэнне на пасаду прэм’ера Аляксандра Турчына эксперт называе «выбарам супраць Галоўчанкі».

— З пункту гледжання Лукашэнкі, той паспяховы прэм’ер — эканамічныя паказчыкі былі вельмі нядрэнныя з улікам санкцый, эканамічнага ціску з боку Захаду і вайны, — лічыць аналітык. — За Галоўчанкам Беларусь убудавалася ў расійскую ваенную эканоміку, а ў 2020 годзе ён асабіста здаў Лукашэнку тэст на трываласць.

Роман Головченко во время встречи с премьер-министром России Михаилом Мишустиным в Москве, Россия, 14 марта 2022 года. Фото: Reuters
Раман Галоўчанка падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Расіі Міхаілам Мішусціным у Маскве, Расія, 14 сакавіка 2022 года. Фота: Reuters

«Калі сітуацыя зменіцца, Турчын паспрабуе пайсці ў рынкавым кірунку»

Такі ж тэст здаў пасля падзей 2020 года і Аляксандр Турчын, які кіраваў з 2019-га Мінскай вобласцю. Рыгор Астапеня адзначае, што пасада кіраўніка Мінаблвыканкама — гэта высокая пазіцыя ў структуры беларускай улады.

— Турчын не знаходзіўся там у высылцы, — упэўнены эксперт. — Мінская вобласць — гэта сталічны рэгіён, у якім хапае эканамічнага жыцця. Турчына досыць пазітыўна ўспрымаюць у бізнес-супольнасці, і ён добра спраўляецца з задачамі, якія перад ім ставяць.

Пры гэтым Лукашэнка нетыпова пахваліў Турчына. Ён заявіў, што новы прэм’ер-міністр мае «прэзідэнцкія схільнасці». У чым прычына такога кампліменту? Астапеня ўпэўнены, што такім чынам палітык падкрэсліў аўтарытэт Турчына ў сістэме ўлады.

— Лукашэнка разумее, што ў Турчына ёсць значны сацыяльны капітал сярод чыноўнікаў і нават сілавікоў, — разважае суразмоўца. — Новы прэм’ер успрымаецца сістэмай як дастаткова дасведчаны кіраўнік. З улікам таго, што так ці інакш набліжаецца транзіт улады, у Лукашэнкі і ўзнікаюць думкі пра тое, што хтосьці з чыноўнікаў можа быць і прэзідэнтам.

Ці можа прызначэнне былога чальца «ўрада рэфарматараў» Сяргея Румаса быць прадвеснікам будучых ліберальных ці хаця б рынкавых рэформаў у Беларусі? Аляксандр Фрыдман упэўнены, што разлічваць на гэта не варта.

— Турчын ужо заявіў, што ніякіх карэнных змяненняў не будзе, — нагадвае ён. — Але будуць новыя выклікі: незразумела, якім будзе замежнапалітычны курс, што Расія зробіць са сваёй ваеннай эканомікай. У Галоўчанкі была выразная і зразумелая магістральная лінія. А Турчын пацвердзіў гнуткасць. Калі трэба, ён працягне будаваць ваенную эканоміку. Сітуацыя зменіцца — паспрабуе яе разгрузіць і пайсці ў рынкавым кірунку.

Чытайце таксама