Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  2. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  5. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 

Аляксандр Лукашэнка праводзіць нараду наконт грамадска-палітычнай абстаноўкі і стану злачыннасці ў Беларусі, паведамляе яго прэс-служба. На сустрэчы з сілавікамі ён чарговы раз згадаў «збеглых» — менавіта так беларускія ўлады называюць не згодных з рэжымам беларусаў, якія з’ехалі з краіны.

Фото: pixabay.com
Фота: pixabay.com

«Тэма сённяшняй размовы — злачыннасць, дынаміка злачыннасці ў краіне. Асаблівую ўвагу прашу звярнуць на злачынствы тэрарыстычнай скіраванасці. Для нас гэта цяпер вельмі важна. І калі наогул падвесці рысу пад тымі пытаннямі, якія звязаныя са злачыннасцю і злачынствамі, пытанне глыбокае — абарона законных правоў і інтарэсаў нашых людзей. Гэта галоўнае. Мы мала ўвагі звяртаем апошнім часам на гэтую праблему. Але яна існуе. Хай гэта ў параўнанні з іншымі дзяржавамі, нават самымі дэмакратычнымі ў свеце, кропля ў моры. Але, тым не менш, пра гэта нельга забываць», — нагадаў Лукашэнка пра правы беларусаў, якія пастаянна парушаюцца.

Ён таксама зноў успомніў пра беларусаў, якія з’ехалі.

«Я хацеў бы сёння абмеркаваць з вамі, як быць з тымі, хто яшчэ ўчора выступаў супраць дзяржавы (мы ўсе памятаем 2020 год), пакінуў краіну (хтосьці ў месцах не так аддаленых), а сёння раскаяўся, але баіцца вярнуцца назад ці звяртаецца да мяне з просьбай пра памілаванне. Я адчуваю, што ў асобнай часткі нашага грамадства з’явіўся запыт на дадзеную тэму. Я даручаў Адміністрацыі з удзелам грамадскасці прапрацаваць гэтае пытанне і прапанаваць механізм яго вырашэння», — сказаў ён.

Лукашэнка баіцца тых, хто можа нанесці «пэўную шкоду»

Лукашэнка заявіў, што кожны «мусіць мець шанец на разуменне і ласку».

«Гэта датычыць толькі тых, хто заслугоўвае гэтага даравання. Ну, а хто свядома парушыў закон, паставіў пад пагрозу чалавечыя жыцці, пры падтрымцы заходніх спецслужбаў працягвае дэструктыўную дзейнасць супраць нашай краіны, будзе адказваць перад законам. Закон мы прывялі ў адпаведнасць і зрабілі дастаткова жорсткім. Тым больш што асобныя з тых, хто туды пабеглі (есці ж хочацца), зрабілі пазіцыю больш жорсткай і цяпер стаўку робяць на прымяненне сілы і стварэнне незаконных ваенізаваных фарміраванняў. У такім выпадку дарогі назад няма і не будзе», — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама выказаў асцярогу, што тыя, хто захоча вярнуцца, могуць нанесці шкоду.

«Трэба дакладна вызначыць, хто сапраўды перагледзеў свае погляды і хоча спакойна жыць, вучыцца і працаваць, а хто не. Але трэба памятаць, што не выключана, што некаторыя з іх могуць скарыстацца нашымі крокамі насустрач, каб нанесці пэўную шкоду. Таксама і ў інтарэсах спецслужбаў замежных дзяржаваў, асабліва нашых суседзяў па перыметры, якія паводзяць сябе подла (горш, чым іншыя дзяржавы, якія далей знаходзяцца ад нашых межаў). Таму нашая задача — выключна індывідуальны падыход да кожнага і справядлівасць у прыняцці рашэнняў», — сказаў Лукашэнка.

«„Ах, тут хапаюць сілавікі тых, хто паспрабавалі прыехаць, саджаюць, ледзь не забіваюць!“ Абсалютная лухта»

Лукашэнка лічыць, што апазіцыя «будзе ўсяляк перашкаджаць вяртанню дадому гэтых людзей».

«Вы, напэўна, заўважылі ў СМІ, калі я заявіў пра тое, што мы гатовыя размаўляць з тымі, хто ўсвядоміў сваю віну і гатовы жыць на радзіме, вы бачылі, як захлынуліся гэтыя ўсе Telegram-каналы, чаты і іншыя: „Ах, тут хапаюць сілавікі тых, хто паспрабавалі прыехаць, саджаюць, ледзь не забіваюць!“ Абсалютная лухта. Ніхто нікога не хапае. Але чаму яны так сябе паводзяць? Таму што ім грошы калі і даюць — „ціхушкам“, „лахушкам“, то толькі ўлічваючы, што ў іх там пара тысяч людзей, якія збеглі разам з імі. І Захад выдатна разумее, што гэтых людзей у перспектыве гэты самы Захад можа выкарыстаць супраць нашай краіны. А кіруюць нібыта гэтымі дзвюма ці паўтары тысячамі збеглых „ціхушкі“ і „лахушкі“. У штаб ідуць нейкія грошы. Як мы дакладна ведаем, да гэтых няшчасных паўтары тысяч даходзяць, можа быць, цэнт-два. Усё астатняе асядае ў кішэнях у штабах, офісах», — сказаў Лукашэнка.

Як называюць тых, хто з’ехаў, і што з імі адбываецца

Нагадаем, Аляксандр Лукашэнка 7 студзеня чарговы раз падняў тэму беларусаў, што з’ехалі з краіны.

«Нават і тыя, што ўцяклі з Беларусі, сёння тысячамі звяртаюцца да нас, каб іх вярнулі назад на радзіму. Мы нікога не выганялі з Беларусі. Гэта такая ж іх зямля, як і нашая. Але яны шукалі лепшага жыцця, з розных прычын беглі адсюль. Надышоў час, калі мы, прадстаўнікі ўлады, я і вы, святары, нашыя людзі мусім зрабіць крок насустрач гэтым людзям, якія ці то ашалеўшы, ці то на нейкі час страціўшы арыенціры, памыліліся. І будзе, напэўна, па-нашаму, па-праваслаўнаму, калі мы гэты крок насустрач ім зробім», — сказаў Лукашэнка.

Гэтая рыторыка ашаламляльна адрозніваецца ад той, якую ён выкарыстаў год таму.

«Мая вам парада: дадому. Кайцеся і станавіцеся на калені. Заплаціце штрафныя санкцыі за нанесеную шкоду, хаця б часткова, бо тое, што вы нарабілі, не хопіць ні вашай уласнасці, ні ўсяго таго, што вы заробіце наперад за сваё жыццё», — казаў Лукашэнка 28 студзеня 2022 года.

Пры гэтым тыя, хто, паверыўшы беларускім уладам, вяртаецца на радзіму, падвяргаецца рэпрэсіям — іх затрымліваюць і саджаюць.