Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  2. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  3. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  4. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  5. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  6. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  7. Вырашылі праверыць інфармацыю ад BYPOL і паспрабавалі ўладкавацца ў дзяржарганізацыі з подпісам за Бабарыку. Расказваем, што з гэтага выйшла
  8. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
  9. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  10. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  11. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  12. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  13. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
Читать по-русски


Увесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін» прапанавалі ў Генпракуратуры. Ідэю падтрымаў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта расказалі ў прэс-службе нагляднага ведамства.

Работник прокуратуры в кабинете. Февраль 2023 года. Фото: prokuratura.gov.by
Работнік пракуратуры ў кабінеце. Люты 2023 года. Фота: prokuratura.gov.by

Генпракуратура распрацавала шэраг ініцыятываў па палавым выхаванні беларусаў. У прыватнасці, ведамства прапанавала ўвесці адміністрацыйную адказнасць за прапаганду «нетрадыцыйных сэксуальных адносін, змены полу, педафіліі і чайлдфры».

Акрамя таго, Генпракуратура прапанавала «ўкараніць» у адукацыйны працэс курс на тэму палавога выхавання дзяцей і моладзі.

«Кіраўніком дзяржавы падтрыманыя ініцыятывы Генпракуратуры», — адзначылі ў прэс-службе ведамства.

Ідэалогія чайлдфры — свядомае нежаданне мець дзяцей. Падчас свайго паслання беларусам і Нацсходу ў сакавіку Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў абвясціць яе па-за законам:

— Любая папулярызацыя ідэй бяздзетнай сямейнай пары ў нашай інфармацыйнай і культурнай прасторы мусіць спыняцца. Любыя ўкіды такіх завуаляваных заклікаў, роўна як і ўсе нетрадыцыйныя павевы, — не што іншае, як спроба абязлюдзіць і аслабіць дзяржаву. Ніяк не менш. Такая ідэалогія павінная быць па-за законам, — заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што «парадыгму такога мыслення трэба мяняць».

Яго думку падхапілі прапагандысты і чыноўнікі. Так, міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч у інтэрв'ю «СБ. Беларусь сегодня» слова ў слова паўтарыла рэпліку Лукашэнкі пра «спыненне папулярызацыі ідэй бяздзетнай сямейнай пары» ў інфапрасторы. Яна заклікала пашыраць «беларускі сямейны рух» і ўкараняць «традыцыі шматдзетнасці»:

— Тым больш што грамадства гэта падтрымлівае, — сказала Касцевіч.

Адзначым, што раней падобны закон падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. З 2013 года ў Расіі ўжо дзейнічаў закон, які забараняе «гей-прапаганду» сярод няпоўнагадовых — са снежня мінулага года забарону распаўсюдзілі на ўсіх, пісала «Медуза».

Пасля прыняцця закона кніжныя анлайн-крамы, сэрвісы і маркетплэйсы пачалі масава прыбіраць з продажу кнігі, якія могуць трапіць пад закон пра ЛГБТ-прапаганду, паведамілі «Ведомости». Акрамя таго, прыняты закон даў лішнюю падставу для пераследу непажаданых актывістаў, грамадскіх арганізацый, СМІ.

Чытайце таксама