Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  2. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  3. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  4. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  5. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
  6. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  7. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  8. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
Читать по-русски


Грамадзянін Беларусі затрыманы ў Варонежы за падпал цягавай электрападстанцыі ў Туле. Пра гэта ТАСС паведамілі ў Цэнтры грамадскіх сувязяў (ЦГС) ФСБ.

Задержание белоруса в Воронеже. Скриншот видео ФСБ
Затрыманне беларуса ў Варонежы. Скрыншот відэа ФСБ

«Федэральнай службай бяспекі ў Варонежы затрыманы грамадзянін Рэспублікі Беларусь 1998 года нараджэння, які мае дачыненне да падпалу 6 лютага 2024 года ў горадзе Тула цягавай электрападстанцыі АТ „Тульскія гарадскія электрасеткі“ на заданне ўкраінскіх спецслужбаў», — заявілі ў ЦГС.

У дачыненні да беларуса распачалі крымінальную справу па ч.1 арт. 281 КК РФ (Дыверсія). Яму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.

Паведамляецца, што мужчына раней быў судзімы за хуліганства з ужываннем зброі, выбуховых альбо гаручых рэчываў.

«Пасля адбыцця пакарання ў студзені 2024 года ён праз неаднаразова судзімага за ўчыненне крадзяжоў у Маскве грамадзяніна Украіны Данько Атары Барысавіча, які пражывае ў Харкаве, 1970 года нараджэння, на мянушку Грыша Маскоўскі завязаў кантакт з супрацоўнікам украінскіх спецслужбаў на імя Юрый. Паводле інфармацыі ФСБ, ён паставіў беларусу задачу за грашовую ўзнагароду здзейсніць дыверсіі і тэракты на аб’ектах цывільнай інфраструктуры РФ. 5 лютага 2024 года на заданне Юрыя фігурант прыбыў у Тулу, дзе вырабіў самаробную запальную прыладу і ажыццявіў падпал электрападстанцыі», — піша ТАСС са спасылкай на ФСБ.

У спецслужбе адзначылі, што пасля перасылкі відэасправаздачы куратару ён атрымаў на банкаўскую картку грашовыя сродкі і чарговае заданне — выехаць у Варонеж для здзяйснення падпалаў трансфарматарнай электрападстанцыі і помпавай станцыі.

«На месцы часовага знаходжання мужчыны забраныя мабільны тэлефон, які змяшчае перапіску з куратарам, і тры гатовыя да ўжывання запальныя сумесі. Усе арганізатары і суўдзельнікі злачынства, у тым ліку замежныя грамадзяне, будуць абвешчаныя ў вышук і прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці ў адпаведнасці з расійскім заканадаўствам», — падсумавалі ў ФСБ.