Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  4. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  5. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  9. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  10. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Затрыманага па падазрэнні ў атрыманні хабару Пятра Дулуба звольнілі з пасады першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі. Адпаведнае распараджэнне 14 чэрвеня падпісаў прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка. Тэкст дакумента быў апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Петр Дулуб на конференции «Рынок железнодорожных услуг: логистика, экспедирование, тарифы». Минск, 13 марта 2018 года. Фото: пресс-служба БЖД
Пётр Дулуб на канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедыяванне, тарыфы». Мінск, 13 сакавіка 2018 года. Фота: прэс-служба БЧ

Пётр Дулуб быў вызвалены ад пасады «ў сувязі з парушэннем <…> пісьмовага абавязання, прадугледжанага заканадаўствам пра барацьбу з карупцыяй, здзяйсненнем правапарушэння, якое стварае ўмовы для карупцыі, або карупцыйнага правапарушэння».

Нагадаем, у пачатку чэрвеня «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла пра затрыманне Пятра Дулуба. Паводле інфармацыі ініцыятывы, гэта адбылося яшчэ 18 траўня. Як удакладнілі «Люстэрку» чыгуначнікі, інфармацыю пра магчымае затрыманне аднаго з кіраўнікоў яны атрымалі яшчэ 22 траўня, але больш за тыдзень лічылі, што гэта проста размовы.

13 чэрвеня МУС пацвердзіла гэтую інфармацыю. У ведамстве расказалі, што аператыўнікі выявілі «факты сістэмнага хабарніцтва падчас лабіявання інтарэсаў камерцыйных структур, якія ажыццяўляюць дзейнасць у сферы грузаперавозак». Агулам у схованках кватэры і загараднага дома фігуранта канфіскавалі больш за тры мільёны даляраў.