Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. «Амкодор» национализировали решением Мингорисполкома с грифом ДСП? BELPOL передал «Зеркалу» непубличный документ
  2. Навошта Лукашэнку паклікалі ў Маскву, дзе ён заявіў, што Беларусь не ўвойдзе ў склад Расіі? Спыталі ў аналітыка
  3. Улады перажываюць праз адток моладзі і думаюць, як яе ўтрымаць. Расказваем пра ідэі з закрытага дакумента (вам не спадабаецца)
  4. Путин согласен с предложением прекратить боевые действия в Украине, «но есть нюансы»
  5. Мобильные операторы анонсировали изменения. Есть предупреждение для клиентов — важно сделать одно действие, чтобы не остаться без связи
  6. «Я бы сделала это и бесплатно». Поговорили с беларуской, которая сыграла в фильме, получившем пять наград на «Оскаре»
  7. Лукашэнка паскардзіўся, што яго ў Расіі «перыядычна» абвінавачваюць ва «ўтрыманстве», і прывёў свае аргументы, чаму гэта не так
  8. Кіроўцы аўтобусаў сцвярджаюць, што на мяжы з Літвой «трасуць жорстка». Ці павялічыўся час праходжання?
  9. «Занадта блізкі да Украіны». Трамп адхіліў галоўнага прадстаўніка ЗША на перамовах праз прэтэнзіі Крамля — СМІ
  10. Чыноўнікі шмат разважаюць, што зрабіць, каб медработнікі не з'язджалі з краіны. Медсястра з мінскай бальніцы дала ім просты адказ
  11. Эксперты проанализировали вчерашнее согласие Путина на прекращение огня, но «с нюансами» — вот их выводы
  12. Лукашэнка на сустрэчы з Пуціным завысіў яўку на мінулых выбарах і колькасць галасоў у сваю падтрымку
  13. Калі ў Польшчы жанчына нараджае без мужа, гэта здзіўляе. Гінеколаг з'ехала з Беларусі пасля пратэстаў, а цяпер да яе стаяць чэргі ў Польшчы
  14. Прадстаўнік Крамля: Масква супраць часовага перамір'я
  15. «Обоим грозит исключительная мера». Застреленного в прошлом году мужчину заподозрили в подготовке теракта, по делу проходят его родители
Читать по-русски


Яшчэ ў сакавіку 2022 года Літва ўвяла абмежаванні на вываз еўра ў Беларусь. Першапачаткова мытнікі паведамілі пра ліміт 60 еўра на чалавека. Аднак пазней дакладную суму прыбралі з афіцыйнай публікацыі. І да нядаўняга часу праблем з вывазам наяўных з Літвы не было. А цяпер у чатах па перасячэнні мяжы беларусы абмяркоўваюць, што мытнікі зноў просяць паказаць наяўныя і разварочваюць тых, у каго з сабой больш за 60 еўра. «Люстэрка» спытала ў Літоўскай мытні, што адбываецца.

Изображение носит иллюстративный характер. Проверка легкового автомобиля в пункте пропуска «Мядининкай», Литва. Фото: Reuters
Выява мае ілюстрацыйны характар. Праверка легкавога аўтамабіля ў пункце пропуску «Мядзінінкай», Літва. Фота: Reuters

Што пішуць тыя, хто перасякае мяжу?

Пра цяжкасці з вывазам наяўных еўра з Літвы ў Беларусь падарожнікі, што перасякаюць мяжу, пачалі паведамляць яшчэ ў панядзелак, 22 ліпеня. Паведамленні з’явіліся ў розных чатах па перасячэнні літоўска-беларускай мяжы.

— Правяраюць аўтобусы на гатоўку. Кіроўца сказаў: не больш за 60 еўра на чалавека, — 22 ліпеня напісала ў адным з чатаў Кацярына. — Перад намі два аўтобусы было: у першым страты — чатыры чалавекі, другі цяпер глядзяць. Стаім. Пакуль падрабязнасцяў не ведаем.

— Пацвярджаю пра 60 еўра. Гатоўку просяць паказаць з кашалька, — паведаміла іншая карыстальніца.

— Учора (23 ліпеня. — Заўв. рэд.) з аўтобуса ў «Каменным Логу» высадзілі двух беларусаў з валізкамі, якія везлі еўра ў РБ, — падзяліўся інфармацыяй Дзмітрый.

— Я прайшла літоўскую мяжу вельмі хутка, у нас быў толькі пашпартны кантроль, пытанняў пра гатоўку нават не задавалі. Але наступны аўтобус, як потым высветлілася (мы ўсе размаўлялі, пакуль стаялі ў зоне чакання Беларусі), цалкам даглядалі, усе валізкі пераварочвалі, трох чалавек адправілі назад у Літву, выпісаўшы папярэджанне. Па факце ў многіх было больш за 60 еўра, але ўзяліся за траіх, — піша Ева, якая ехала з Літвы ў Беларусь 22 ліпеня.

Праўда, мяркуючы з чатаў, правяраюць далёка не ўсіх. Ёсць дзясяткі паведамленняў ад тых, каго пра грошы не спыталі.

Што кажа Літоўская мытня?

«Люстэрка» звярнулася ў Літоўскую мытню з просьбай растлумачыць, з чым звязанае ўзмацненне жорсткасці надгляду.

У адказе службоўцы працытавалі Рэгламент ЕС, абноўлены ў 2022 годзе. Вось што ў ім гаворыцца:

  1. Забароненыя продаж, пастаўка, перадача ці экспарт афіцыйных грашовых знакаў любой дзяржавы — сябра ЕС у Беларусь або любой фізічнай ці юрыдычнай асобе, арганізацыі ці органу ў Беларусі, уключаючы ўрад і Цэнтральны банк Беларусі, або для выкарыстання ў Беларусі.
  2. Забарона, выкладзеная ў п. 1, не распаўсюджваецца на продаж, пастаўку, перадачу ці экспарт афіцыйных грашовых знакаў любой дзяржавы-сябра, калі такія продаж, пастаўка, перадача ці экспарт неабходныя:
  • (a) для асабістага выкарыстання фізічнымі асобамі, якія вандруюць у Беларусь, або іх найбліжэйшымі членамі сям'і, якія вандруюць з імі; або
  • (b) для афіцыйных мэтаў дыпламатычных місій ці консульскіх установаў або міжнародных арганізацый у Беларусі, якія карыстаюцца імунітэтам у адпаведнасці з міжнародным правам.

У законе не названая дакладная сума, якую можна лічыць «асабістымі патрэбамі». Згодна з адказам мытнікаў, падарожніку давядзецца самому даказваць, што яму трэба менавіта столькі.

— Звярніце ўвагу, што ў адпаведнасці з палажэннямі рэгламенту цяпер не акрэсленыя канкрэтныя сумы банкнот еўра, — адзначае ведамства. — Агучана, што забарона на транспартаванне банкнот еўра ў Беларусь не прымяняецца толькі ў выпадку неабходнасці для асабістага выкарыстання фізічнымі асобамі або іх найбліжэйшымі членамі сям'і, якія вандруюць з імі. Цяжар даказвання факту неабходнасці для асабістага выкарыстання ляжыць на асобе, якая экспартуе банкноты еўра. У цяперашні час не існуе канчатковага спісу дакументаў, якія могуць служыць доказам.

Яшчэ адзін важны момант. Санкцыі датычаць толькі валют дзяржаваў — сябраў Еўрасаюза. Гэта ў першую чаргу еўра. Фармальна абмежаваны вываз і іншых валют краін ЕС — то-бок польскіх злотых, балгарскіх леваў, венгерскіх форынтаў, румынскіх леяў, харвацкіх кун, а таксама дацкіх, чэшскіх і шведскіх крон. Праўда, падарожнікі пакуль не паведамлялі пра складанасці з якімі-небудзь купюрамі, акрамя еўра.

А вось даляраў ЗША ніякія нормы не датычаць. Гэта адзначае і Мытная служба Літвы.

— Звярніце ўвагу, што няма абмежаванняў на суму наяўных грашовых сродкаў, якія могуць быць вывезеныя з Літвы ў валюце, не згаданай у рэгламенце (напрыклад, даляры ЗША і іншыя), — гаворыцца ў адказе ведамства. — Таму рэкамендуецца транспартаваць наяўныя грошы ў валюце, не згаданай у рэгламенце.

Чытайце таксама