Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  2. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  3. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
  4. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  5. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  6. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  7. З 1 верасня ў школах уводзяць забарону на мабільныя тэлефоны
  8. Жителям Гомельщины, признанным «тунеядцами», стали рассылать «повестки» из милиции — «Флагшток»
  9. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
Читать по-русски


Знішчэнне боепрыпасаў са збедненым уранам, пастаўленых Захадам Украіне, прывяло да з’яўлення радыеактыўнага воблака, якое ўжо скіравалася ў бок Еўропы, заявіў сакратар Савета бяспекі РФ Мікалай Патрушаў на нарадзе ў Сыктыўкары, перадае РІА «Новости». Расказваем, чаму гэтаму не варта верыць.

Фото: Pixabay
Фота: pixabay.com

«Украіне [ЗША] таксама „дапамаглі“, націснулі на сваіх сатэлітаў і паставілі боепрыпасы са збедненым уранам. Іх знішчэнне прывяло да таго, што радыеактыўнае воблака скіравалася ў бок Заходняй Еўропы. І ў Польшчы ўжо зафіксаваны рост радыяцыі», — заявіў сакратар Савета бяспекі РФ.

Акрамя таго, працягнуў ён, «ЗША распрацоўваюць і ўжо выкарыстоўваюць хімічную і біялагічную зброю, у тым ліку на тэрыторыі Украіны».

У сваім выступе Патрушаў не прывёў ніякіх доказаў. Мяркуючы з усяго, сакратар Савета бяспекі РФ абапіраецца на чутку, запушчаную прарасійскім ізраільскім экспертам Якавам Кедмі. Той расказаў, што 15 траўня ў польскім Любліне вымяральныя прыборы зарэгістравалі рэзкае павышэнне ўзроўню вісмуту — у 6−7 разоў, паказаўшы, што вісмут — гэта прадукт распаду збедненага ўрану, які выкарыстоўваецца ў боепрыпасах. Паводле яго словаў, гэта наступствы знішчэння авіяцыйнага склада ў Хмяльніцкай вобласці Украіны, дзе захоўваліся снарады са збедненым уранам.

Нацыянальнае агенцтва атамнай энергетыкі Польшчы (РАА) адрэагавала на гэтыя паведамленні.

«У сувязі з ілжывай інфармацыяй, якая з’явілася ў медыяпрасторы на тэму „павышанай радыеактыўнасці“ ў Хмяльніцкім PAA паведамляе, што радыяцыйная сітуацыя ў Польскай Рэспубліцы ў норме. Радыяцыйнай небяспекі няма», — гаварылася ў заяве ад 17 траўня. Там патлумачылі павышэнне ўзроўню вісмуту ападкамі. Вісмут — 214-прыродны радыенуклід, які сустракаецца ў выглядзе аэразоляў. Падчас дажджу аэразолі падымаюцца з паверхні зямлі і вымываюцца з атмасферы, што выклікае павышэнне радыяцыйнага фону.

Таксама адзначым, што радыеактыўны фон у Еўропе адсочваецца не толькі мясцовымі ўладамі, але і еўрапейскай сістэмай маніторынгу. Уся інфармацыя па ўсіх краінах ЕС даступная анлайн, можна праглядзець і архівы звестак.