Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  2. На буйных заводах не хапае тысячы работнікаў. Іх завабліваюць заробкамі амаль да 7000 рублёў: расказваем, каго і на якія грошы шукаюць
  3. Ёсць падстава трапіць пад «адміністратыўку», пра якую вы можаце не ведаць (і моцна здзівіцца, калі гэта адбудзецца)
  4. Што кажа полк Каліноўскага пра свайго былога байца, затрыманага КДБ? Даведаліся
  5. «Прапановы ўжо закідваюць — колькі чалавек трэба, на якія сферы». Кіраўнік аднаго з раёнаў — пра пакістанцаў і іншых рабочых мігрантаў
  6. Силовики заявили о «доставке в Беларусь» двоих человек: калиновца и экс-кандидата в Координационный совет, подозреваемого в связях с КГБ
  7. Ці ўключаць у кватэрах ацяпленне «хаця б напалову» праз пахаладанне? Камунальнікі адказалі
  8. Вы ведалі, што праз банкаўскую картку можна зарабіць «крыміналку»? Нацбанк укараняе новаўвядзенні для «пластыку» — падрабязнасці
  9. «Фермерам далі зарабіць, пралічыліся». Турчын і кіраўнік КДК паведамілі Лукашэнку пра недахоп бульбы — дакументы трапілі да «Люстэрка»
  10. Жыхарам Гомельшчыны, прызнаным «дармаедамі», пачалі рассылаць «позвы» з міліцыі — «Флагшток»
  11. «Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе
  12. Эксперты о новых заявлениях Путина: Готовит российское общество к более длительной войне в Украине и возможным столкновениям с Западом
  13. Увялі чарговае пенсійнае змяненне
  14. Даляр паспеў патаннець за кароткі тыдзень: чаго чакаць ад курсаў у пачатку траўня? Прагноз па валютах
Читать по-русски


Заснавальнік прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера Яўген Прыгожын упершыню пасля няўдалага мяцяжу ў Расіі запісаў відэазварот. Ролік 21 жніўня распаўсюдзілі звязаныя з кіраўніком наймітаў тэлеграм-каналы.

Основатель ЧВК Вагнера Евгений Пригожин. 21 августа 2023 года. Скриншот видео
Заснавальнік ПВК Вагнера Яўген Прыгожын. 21 жніўня 2023 года. Скрыншот відэа

У роліку Прыгожын не расказаў, дзе знаходзіцца. Кіраўнік наймітаў пазіраваў са зброяй на фоне афрыканскага пейзажу. Ён таксама згадаў тэмпературу +50 °С.

— ПВК Вагнер робіць Расію яшчэ больш вялікай на ўсіх кантынентах, а Афрыку — яшчэ больш свабоднай. Справядлівасць і шчасце для афрыканскіх народаў. Кашмарым ІДІЛ, Аль-Каіду і іншых бандосаў, — сказаў Прыгожын і запрасіў на працу «сапраўдных волатаў».

Нагадаем, Прыгожын 23 чэрвеня абвясціў пра «марш справядлівасці» на Маскву ў адказ на ўдар Мінабароны Расіі па «тылавых лагерах» ягоных байцоў. Раніцай 24 чэрвеня Прыгожын паведаміў, што яго найміты кантралююць вайсковыя аб’екты ў Растове-на-Доне. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выступіў са зваротам, у якім назваў тое, што адбываецца, здрадай. Мяцеж завяршыўся тым, што Яўген Прыгожын адмовіўся ад «паходу на Маскву» і пагадзіўся з’ехаць у Беларусь. Крымінальная справа па мяцяжы Прыгожына была спыненая 27 чэрвеня, яму таксама вярнулі ўсе канфіскаваныя падчас ператрусаў грошы, каштоўнасці і зброю.

12 ліпеня Мінабароны Расіі паведаміла, што найміты ПВК Вагнера перадалі ведамству тэхніку і ўзбраенне.

14 ліпеня Мінабароны Беларусі паказала, як вагнераўцы на палігоне недалёка ад лагера трэніруюць беларускіх вайсковаабавязаных. 17 ліпеня прыбыццё байцоў ПВК было пацверджанае з дапамогай спадарожнікавых здымкаў. Найміты размясціліся на тэрыторыі былой вайсковай часткі каля вёскі Цэль Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Іх колькасць афіцыйна не называлася. Паводле звестак маніторынгавага праекта «Беларускі Гаюн» на 16 жніўня, іх можа быць 4500.

Чытайце таксама