Падтрымаць каманду Люстэрка
Беларусы на вайне
  1. Доллар успел подешеветь в короткую неделю: чего ждать от курсов в начале мая? Прогноз по валютам
  2. С 1 сентября в школах вводят запрет на мобильные телефоны
  3. «Я больше не хочу оглядываться на то, что было». Протасевич записался на курсы в новой для себя сфере
  4. Ситуация в обменниках за последнюю неделю снова изменилась. Тем, кому надо сдать доллары, это вряд ли понравится
  5. В Кремле опять обвинили Литву в русофобии и активно продвигают нарративы, отрицающие ее суверенитет, — эксперты порассуждали, для чего
  6. Беларускія ўлады разгарнулі вайну супраць незалежных СМІ. Дапамажыце нам выстаяць
  7. Сначала — заморозки, потом — грозы. Синоптик рассказал о погоде на неделю
  8. Што агульнага паміж сярэднявечнымі таемнымі суполкамі, Бэтменам і «Кіберпартызанамі»? Расказваем пра вігілантаў — народных мсціўцаў
  9. «Мне кажется, это что-то жуткое». Как в Заславле чиновники поздравили 103-летнего лежачего ветерана
Читать по-русски


Арменія выйдзе з Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку (АДКБ), калі палічыць патрэбным. Такую заяву падчас выступу ў парламенце зрабіў прэм’ер-міністр краіны Нікол Пашынян, перадае «Радыё Азатуцюн».

Нікол Пашынян. Фота: прэс-служба прэм’ер-міністра Арменіі

«Выйдзем [з АДКБ]. Мы вырашым калі. А вы што думаеце? Які наступны крок? Думаеце, вернемся назад? Не, іншай дарогі няма. Не турбуйцеся, назад не вернемся», — сказаў Пашынян.

Так палітык адказаў на пытанне апазіцыйнага дэпутата пра тое, чаму Арменія не выходзіць з АДКБ, нягледзячы на крытыку арганізацыі.

Ён таксама абвінаваціў ранейшыя ўлады краіны ў тым, што яны ўступілі ў «саюз-бурбалку», заснавальнікі якога не выканалі сваіх дамоўленасцяў, але «разам з Азербайджанам планавалі вайну» супраць Арменіі.

У армянскім МЗС лічаць, што ў заяве Нікола Пашыняна не ідзе гаворкі пра выхад краіны з АДКБ. Паводле кіраўніка ведамства Арарата Мірзаяна, прэм’ер проста «сказаў, што мы вырашым, калі выйсці, але назад не вернемся».

Нагадаем, у сакавіку Пашынян паведаміў, што Арменія фактычна замарозіла сваю дзейнасць у межах АДКБ і гатовая выйсці адтуль, калі партнёры не дадуць адказу на пытанне пра зону адказнасці арганізацыі ў краіне.

Паводле прэм’ер-міністра, у мінулым Арменія атрымала «вельмі выразную» пазіцыю ад сваіх партнёраў па АДКБ, у прыватнасці Расіі, наконт таго, што яе суверэнітэт — для іх чырвоная лінія. У выніку канфлікту з Азербайджанам, калі Арменія страціла Нагорны Карабах, гэтая чырвоная лінія была пяройдзеная, але саюзнікі не выканалі сваіх абавязанняў, лічыць ён.

Аддаленне Арменіі ад Расіі і АДКБ

Як пісала выданне Hraparak, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян у пачатку сакавіка казаў пра планы падаць заяўку Арменіі на ўступленне ў ЕС не пазней за восень 2024 года. Ён растлумачыў, што інтарэсы бяспекі рэспублікі «патрабуюць стаць мацнейшымі, калі не ў вайсковым плане, то хаця б у эканамічным».

Пасьля эскалацыі ўзброенага канфлікту з Азербайджанам у Нагорным Карабаху ў Ерэване раскрытыкавалі Расію за тое, што яна не аказала Арменіі належнай падтрымкі. У лютым 2024 года ўлады абвясцілі пра замарозку сяброўства Арменіі ў Арганізацыі Дамовы пра калектыўную бяспеку. У сакавіку ўлады рэспублікі скіравалі Расіі афіцыйны ліст пра спыненне працы памежнай службы ФСБ РФ у ерэванскім аэрапорце Звартноц.

Пашынян наўпрост казаў, што рэспубліка шукае новых партнёраў для вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва, бо не можа яго рэалізоўваць толькі з Расіяй. У верасні 2023 года Арменія правяла на сваёй тэрыторыі сумесныя з ЗША вайсковыя вучэнні, задачай якіх была падрыхтоўка да ўдзелу ў міжнародных міратворчых місіях.